Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У аўторак у часе паседжаньня Савету Міністраў ён зьвінаваціў кіраўніцтва піваваранай кампаніі "Балтика" за супрацоўніцтва з "махлярскімі" СМІ, якія робяць заказныя матэрыялы, - і гэтым зьневажаюць беларускія ўлады. Тым часам буйны расейскі інвэстар патрабуе вярнуць назад $10,5 млн. - іначай кампанія пакіне беларускі рынак.

Падставай для "шляхетнай ярасьці" Аляксандра Рыгоравіча стаўся рэпартаж, які ў мінулую нядзелю паказаў тэлеканал НТВ у праграме "Намедни". Галоўная ідэя матэрыялу была такой: у Беларусі нахабным чынам падманваюць замежных інвэстараў, таму рабіць бізнэс у гэтай краіне небясьпечна. Думку гэтую аўтары сюжэту падмацоўвалі прыкладам з кампаніяй "Балтика", якая інвэставала ў рэканструкцыю менскага бровару "Крыніца" $10,5 млн., але абяцанага самім кіраўніком дзяржавы кантрольнага пакету акцыяў прадпрыемства ўсё ж не атрымала. Цяпер фінансаваньне гэтага праекту расейцы спынілі. І нават патрабуюць вярнуць ім грошы.

Лукашэнка адрэагаваў на гэтую інфармацыю вельмі балюча. Выступаючы на паседжаньні Ўраду ў аўторак, ён заявіў наступнае: "Перадайце Балоеву (Тэймураз Балоеў - прэзыдэнт кампаніі "Балтика"): калі яшчэ раз па НТВ альбо іншым махлярскім СМІ ўбачу заказныя матэрыялы, то "Балтики" тут ня будзе, як і любых іншых расейскіх фірм". Кіраўнік краіны асабліва падкрэсьліў: калі расейскія бізнэсоўцы "хочуць удзельнічаць у лібэралізацыі й прыватызацыі прадпрыемстваў, то няхай гэта робяць толькі па-беларуску". "Шантаж у Беларусі ня пройдзе", - заявіў Лукашэнка.

Што ж адбылося насамрэч? Беларускае кіраўніцтва - Урад у цэлым і Лукашэнка паасобку - на словах паабяцала "Балтике", што ў абмен на інвэстыцыі перадасьць кампаніі кантрольны пакет акцыяў прадпрыемства. Гэтыя абяцаньні ніяк не былі замацаваныя на паперы, але "Балтика" паверыла нашым уладам і вырашыла пачаць укладаць грошы да падпісаньня адпаведнага пагадненьня. (Паколькі 80% акцыяў "Крыніцы" належаць дзяржаве, то рашэньне аб перадачы кантрольнага пакету ў рукі прыватнага ўласьніка можа прымаць толькі Савет Міністраў.)

Рэканструкцыя заводу пачалася ў ліпені 2001 году - каб пасьпець давесьці "Крыніцу" да ладу да пачатку новага піўнога сэзону, які стартуе прыкладна ў красавіку. Але цяпер расейскія півавары шкадуюць, што гэтак пасьпяшаліся. Працягвае віцэ-прэзыдэнт кампаніі Адам Тлехурай.

А.Т.: - Мы вместе с белорусской стороной выполняли график, но два месяца назад белорусская сторона перестала выполнять свои обязательства по графику. Сначала мы ждали до конца года, потом мы ждали до января. Прошло еще два месяца - каждый раз белорусские чиновники нам говорят: ну еще одни сутки подождите, вот в конце недели будет принято постановление… Но ведь бесконечно ждать мы не можем. Мы просто, как та девушка, на которой юноша жениться пообещал, но потом перестал ходить как бы в гости.

Зрэшты, "Балтика" пасьпела падстрахавацца: грошы, якія ішлі на менскую "Крыніцу", пры адсутнасьці пагадненьня з Урадам Беларусі аформілі як крэдыты аднаго прадпрыемства іншаму. І вось цяпер "Балтика" нагадвае пра тое, што някепска было б вярнуць бліжэйшымі днямі мільён даляраў, калі кантрольнага пакету акцыяў дачакацца немагчыма.

Аднак ніякай рэакцыі на гэта з "Крыніцы" не было - там наагул вельмі мала ведаюць пра тое, што будзе з заводам і хто стане яго гаспадаром. Намесьнік генэральнага дырэктара па эканоміцы Аляксандар Мацецкі падае.

А.М.: - Сейчас как раз вопрос инвестиций и продажи пакета акций находится на рассмотрении в правительстве. Как он там решается - нам ничего неизвестно. Нас туда не приглашают - это не в нашей компетенции.

Разам з тым, расейскія інвэстары пакрыўджанымі сябе ня лічаць і спадзяюцца на добры канец гэтай гісторыі.

А.Т.: - Вы про нас говорите, как про каких-то несчастных людей. Мы себя таковыми не чувствуем. Белорусское правительство, чиновники могут принимать любые решения, поскольку собственность в их руках. Чувство досады или горечи у нас только от того, что эти решения не были приняты тогда летом. Почему они летом упрашивали нас начать проект без юридического оформления, если предприятие "Крыніца" находится в тяжелом положении и к началу следующего сезона реконструкцию надо закончить? Зачем это нужно было делать, зачем нужно было соблазнять нас, втягивать в это?!

На Аляксандра Лукашэнку расейскія півавары ўсё ж пакрыўдзіліся, даведаўшыся пра ягоныя выказваньні пра нібыта супрацоўніцтва кампаніі з "махлярскімі" сродкамі масавай інфармацыі. Ніякіх правакацыяў бізнэсоўцы ўчыняць не зьбіраліся - цьвердзіць Адам Тлехурай.

А.Т.: - Мы очень раздосадованы и опечалены такими выпадами, которые мы сейчас слушаем в свой адрес. Мы вообще пивовары. Мы никакого отношения не имеем к средствам массовой информации, будь они "жульническими" или честными. Кстати, те же средства массовой информации уговаривали нас принять в этом участие, и мы категорически отказались. Мы не то что не организовывали - мы всячески отбивались от участия в чем-либо.

Кіраўніцтва кампаніі "Балтика" спадзяецца на станоўчае вырашэньне гэтага канфлікту. Хутчэй за ўсё, лёс праекту вызначыцца на адмысловай нарадзе ў кіраўніка Беларусі 19 лютага. Туды запрошаны й прэзыдэнт "Балтики" Тэймураз Балоеў. Там і высьветліцца, ці дапаможа піваварам "русский авось", на які яны спадзяваліся, інвэстуючы грошы ў беларускую эканоміку.

Юлія Шарова