Белтэлерадыёкампанія скарачае штат — збіраецца перавесці з кантрактаў на дамовы аж 400 супрацоўнікаў.
"На працоўным сходзе нам паведамілі, што 400 чалавек унесеныя ў спіс тых, хто будзе пераведзены з кантрактаў на дамовы", — расказаў нам карэспандэнт тэлеканалу "Лад".
У аддзеле кадраў Белтэлерадыёкампаніі, куды мы звярнуліся, паведамілі, што чакаецца змяншэнне аб’ёмаў вяшчання і што вакантных месцаў для журналістаў цяпер няма. У прэс-службе дадалі: "Калі з эфіру знікне нейкая перадача, гэта не значыць, што журналістаў звольняць. Іх перапрафілююць на іншыя праекты".
Наконт масавага звальнення творчых супрацоўнікаў у прэс-службе заявілі, што "паняцця "скарачэнне штату" ў нас няма. Ёсць людзі, якім працягваюць працоўны кантракт. Ёсць тыя, каму ў гэтым адмаўляюць".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY