1. Минэкономики: Система достаточно прочна. Неблагоприятные факторы носят временный характер
  2. Замглавы МИД Литвы: Посол США, не получившая белорусскую визу, возможно, временно будет проживать в Вильнюсе
  3. Преподаватель гомельского медунивера от руки рисует лекции для студентов — и им нравится
  4. В Минздраве рассказали о количестве привившихся от коронавируса и поствакцинальных реакциях
  5. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  6. Знакомьтесь с отважной белоруской, которая решилась взойти на самую высокую вершину земли
  7. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  8. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  9. Помните, в Жодино милиционер ударил женщину? На одну из участниц той истории завели дело
  10. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  11. Проект Суперлиги оказался полным провалом. Турнир отменили, а клубы испортили себе репутацию
  12. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  13. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  14. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  15. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  16. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  17. Власти смогут вводить ограничения и запреты по валютному рынку. Среди причин — падение рубля
  18. Отдых в пандемию: можно ли съездить в автобусный тур и обязательна ли самоизоляция после возвращения
  19. Прорыв трубы в Чижовке: затопленная дорога, проблемы с водой в трех районах Минска и поврежденный газопровод
  20. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  21. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  22. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  23. КГБ: по «делу о госперевороте» обвинения предъявлены четырем лицам. Все они дают признательные показания
  24. «В пандемию люди соскучились по общению». В Минске открылся клуб с настолками и баром, сходили туда
  25. Новые выборы уже в этом году и права человека. Парламентская ассамблея Совета Европы приняла резолюции по Беларуси
  26. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  27. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  28. «Согласился с обвинением». Что сказали в суде предшественник Бабарико на посту главы банка и преемник
  29. В Минске заметили эксклюзивный внедорожник с клиренсом полметра и ценой почти полмиллиона евро
  30. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты


Нечаканая ўчорашняя адстаўка міністра культуры Аляксандра Сасноўскага, мае, на думку некаторых нацыянальных дзеячоў, цалкам заканамерныя прычыны.

Нішто не паказвала на такі раптоўны канец кар’еры Аляксандра Сасноўскага, — прызнаваліся сёньня ў нефармальных гутарках падначаленыя былога ўжо міністра. Любіць спадар Лукашэнка народныя пагулянкі пад назовам “Дажынкі” — міністр ладзіў іх з усёю шчырасьцю й шчодрасьцю. Ня любіць спадар Лукашэнка нацыянальна сьведамых мастакоў ды тэатралаў — міністар не дазваляў выставы суполкі “Пагоня” ды зьнішчаў тэатар “Вольная сцэна”. Але ад публічных камэнтароў сёньня дзяячы культуры ўстрымліваліся, матывуючы адмову кожны па-свойму.

Старшыня Саюзу мастакоў Генадзь Буралкін:

(Буралкін: ) “Мы не адносімся да імністэрства культуры, мы – грамадзкае аб’яднаньне, якое самастойна працуе, і сутыкаліся толькі тады, калі рабілі выставы”.

Сказаў старшыня Саюзу мастакоў Генадзь Буралкін.

Аляксей Дудараў, старшыня Саюзу тэатральных дзеячоў, таксама быў ляканічны:

(Дудараў: ) “Там наверсе, мабыць, нейкія свае існуюць непагадзі і надвор’е сваё. Я ў гэтым слаба разьбіраюся, па-перашае, а, па-другое, законы існаваньня чыноўнага люду я слаба разумею і слаба арыентуюся ў іх”.

Прызнаўся Аляксей Дудараў.

Іншыя вядомыя дзяячы культуры таксама не былі шматслоўнымі ў гэтай тэме. А вось Алег Трусаў, які быў намесьнікам старшыні камісіі адукацыі й культуры Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня і добра развучыў мэханізм апаратных гульняў, ахвотна падзяліўся сваімі меркаваньнямі. Тым больш, што ён даўно, як высьветлілася, асабіста ведае спадара Сасноўскага, бо вучыўся зь ім у адзін час на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

(Трусаў: ) “Ён, на маю думку, зрабіў тую ж памылку, што і спадар Антановіч. Калі вельмі стараесься спадабацца, то гэта вельмі надакучвае. Мне здаецца, гэта адна з прычынаў яго адстаўкі. Але другая прычына, на маю думку, больш глыбокая. Мне здаецца, што спэцыяльна было расчышчанае месца для нейкіх варыянтаў, зьвязаных з будучай прэзыдэнцкай кампаніяй. Ня выключана, што гэтае месца паспрабуюць прапанаваць чалавеку, які больш фармальна ляяльны будзе да беларушчыны. Магчыма, гэтае месца прапануюць чалавеку больш дасьведчанаму, дапусьцім, у пытаньнях тэорыі культуры, практыкі культуры, для таго, каб перад выбарамі сказаць: “Вось сытуацыя паляпшаецца, вось і гэтых зьнялі, і гэтых, а паставілі лепшых”. І мне задецца, што гэтае месца адмыслова расчышчанае для нейкіх палітычных кульбітаў. Можа, зьявіцца на гэтай пасадзе нейкі дзяяч культуру, нейкі пісьменьнік, можа, жанчына (хутчэй за ўсё, на маю думку)”.

Прагназуе Алег Трусаў, старшыня Таварыства Беларускае Мовы і дацэнт катэдры Беларускага ўнівэрсытэту культуры.

Ягоны прагноз падзяляюць некаторыя назіральнікі, якія, сярод мажлівых кандыдатаў на мінкультаўскае крэсла, называюць цяперашняга намесьніка міністра Юры Цьвяткова, дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” пісьменьніка Георгія Марчука й двух рэктараў — Акадэміі мастацтва Рычарда Смольскага і Ядзьвігу Грыгаровіч, якая кіруе Беларускім унівэрсытэтам культуры і якая якраз з учорашняга дня знаходзіцца ў адпачынку.

Валянціна Аксак, Менск
-15%
-50%
-10%
-10%
-40%
-20%
-50%
-10%
-35%
-40%
0070970