Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Аднак пакуль невядома, ці сабралі сьледчыя доказы ягонай віны.

Дакладна месяц таму быў арыштаваны цяпер ужо былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў. Спачатку паведамлялася, што яго абвінавачваюць у службовай нядбайнасьці і злоўжываньнях, якія быццам прывялі да вялікіх стратаў. Потым да гэтага абвінавачваньня дадалі яшчэ і хабарніцтва. Сёньня прэсавы сакратар пракуратуры краіны Аляксей Таранаў паведаміў, што расьсьледаваньне працягваецца і няма гаворкі пра тое, каб выпусьціць Лявонава з-пад варты. Паводле Таранава, сьледзтва будзе весьціся яшчэ ня менш за месяц.

Дагэтуль няма ніякіх зьвестак пра тое, які хабар і ад каго нібыта атрымаў Лявонаў. А вось адносна шкодных, як лічыць сьледзтва, кантрактаў пэўныя зьвесткі зьявіліся. Гэтак, называюцца партнэры МТЗ – амэрыканскія кампаніі T.F.A. Marketing i GRO Trading, якія нібыта прадалі беларускаму заводу ўкраінскія камплектуючыя ўдвая даражэй за адпускную цану. Нібыта з гэтай прычыны МТЗ згубіў 3,8 мільёна даляраў. Аднак адвакаты Лявонава заяўляюць, што за гэтыя кантракты былы дырэктар адназнасьці не нясе, і называюць у якасьці адказных кіраўніцтва плянава-эканамічнага аддзелу. Дарэчы, былую загадчыцу гэтага аддзелу Натальлю Каранец арыштавалі яшчэ да затрыманьня Лявонава. Адвакаты экс-дырэктара сьцьвярджаюць, што ім невядома , каб сьледзтва мела доказы і паводле іншых эпізодаў абвінавачваньня.

Што да сытуацыі на МТЗ, то зьвесткі пра яе супярэчлівыя. Паводле адных крыніцаў, завод ледзь трымаецца, у студзені трактараў было сабрана толькі 250, хаця звычайна зьбіраюць больш за 2 тысячы, з усіх кіраўнікоў нібыта ўзятыя падпіскі пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. Аднак намеснік дырэктара МТЗ Мікалай Стукач гэтыя зьвесткі часткова абверг. Ён запэўніў, што ў студзені было сабрана больш за тысячу трактараў, што адгружаныя першыя 198 машын паводле кантракту з Туркмэністанам і на чарзе пастаўкі для Пакістану і Расеі. Мікалай Стукач колькі словаў сказаў і пра дзейнасьць сьледчых, якія працуюць цяпер на заводзе.

(Стукач: ) "Дарэмна вы думаеце, што яны тут сідзьма сядзяць. Яны сюды прыходзяць ці прыяжджаюць, бяруць ў адпаведнасьці з законам пэўныя дакумэнты -- гэта ў іх , здаецца, называецца "выемка" – потым зь імі працуюць і звычайна вяртаюць. А пра высновы, якія яны робяць, я нічога ня ведаю.

(Карэспантэнт: ) "Ці праўда, што ўсё кіраўніцтва дало падпіскі аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва?"

(Стукач: ) "Гэта няпраўда. Размова ідзе пра іншае. У нас зьявілася шмат жадаючых пачасаць языкі. Дзе трэба і дзе ня трэба. Таму ў адпаведнасьці з 47-ым артыкулам працоўнага кодэксу ўсе службовыя асобы падпісаліся пад так званымі абавязацельствамі , якія прапісаныя працоўным кодэксам і дэкрэтам прэзыдэнта аб барацьбе з карупцыяй".

Алег Грузьдзіловіч, Менск