1. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  2. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  3. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания
  4. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  5. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  6. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  7. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  8. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  9. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  10. Дожди зарядили на все выходные? Прогноз погоды на ближайшие дни
  11. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  12. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  13. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  14. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  15. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  16. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  17. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  18. Возле Дома правосудия в Минске во время процесса над студентами задержана журналист TUT.BY
  19. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  20. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  21. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  22. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  23. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  24. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  25. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  26. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  27. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  28. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  29. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  30. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу


"Як мага бліжэй да народу", - гэтак гучыць канцэпцыя новай стратэгіі. Рэалізацыя гэткае новае стратэгіі - абарона сацыяльных правоў беларусаў. "Зубр" згадвае артыкул 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і мае патрабаваць, каб улада выконвала яго. З 6 лютага 2002 году, паводле лідэраў арганізацыі, "Зубр" абвесьціў маратор на графіці тэрмінам на месяц, каб працаўнікі камунальных службаў пачалі займацца выкананьнем сваіх непасрэдных абавязкаў.

"Кожны мае права на годны ўзровень жыцьця, які прадугледжвае дастатковае харчаваньне, адзеньне, жыльлё й сталае паляпшэньне неабходных для гэтага ўмоваў", - гэтак гучыць артыкул 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Словы артыкула цытавалі лідэры супраціву "Зубр" на адмысловай, з нагоды абвяшчэньня новае стратэгіі, прэс-канфэрэнцыі. Маладзёны мяркуюць, што настояць на тым, каб гэткія пастановы выконваліся, цалкам магчыма.

Упэўненасьць у посьпеху пры новай стратэгіі "Зубра" выказвае адзін зь лідэраў арганізацыі Цімох Дранчук: - Не аднойчы ўжо казалі, што "Зубр", як і іншыя прадстаўнікі апазыцы,і занадта далёкі ад праблемаў народу. Цяпер мы будзем да гэткіх праблемы як мага бліжэй, і вынікі гэткае стратэгіі абавязкова будуць.

"Зубр" урачыста абвесьціў маратор на графіці тэрмінам на месяц - надпісы будуць насіць патрабавальны характар: маўляў, рамантуйце дом, будуйце спартовую пляцоўку й г.д. А тым часам, штодзённае замалёўваньне "зубраўскіх" надпісаў-лёзунгаў на дамох даўно сталася адным з асноўных заняткаў ЖЭСаў. Адзін з журналістаў запытаўся: мо, варта пашкадаваць бюджэтных грошай на гэтую Сызыфаву працу й даць ЖЭСам магчымасьць выдаткоўваць сродкі на больш істотныя патрэбы, чым фарба?

Адказвае Ц.Дранчук: - Менавіта таму мы й абвесьцілі маратор на графіці на месяц - каб паглядзець, ці паўплывае гэта на іхную працу. Улетку ЖЭСы мелі досыць і сродкаў бюджэтных, і энэргіі, і супрацоўнікаў, каб ажыцьцяўляць працы па вынішчэньні графіці.

Ірына Тоўсьцік, актывістка руху "Зубр", сьцьвярджае, што хваля сацыяльных акцыяў па ўсёй Беларусі мела плён: - Прыкладам, у Барысаве адбылася акцыя-пэрформанс па ўсталяваньні першае гарадзкой прыбіральні. Актывісты прынесьлі ўнітаз і паставілі каля райвыканкаму. У Маладэчне была акцыя пад назвай "Люблю пах майго гораду": актывісты стаялі ў працівагазах каля сьметніц і зьбіралі подпісы за тое, каб улады нарэшце зьвярнулі ўвагу на сьмецьце - упершыню за колькі месяцаў. Таксама былі праведзеныя пікеты ў Магілеве й Баранавічах пад лёзунгам: "Колькі можна маўчаць!". Былі акцыі ў Смалявічах, Жодзіне, Крупках, іншых гарадох - несанкцыяваныя акцыя супроць падвышэньня коштаў і нізкае якасьці камунальных паслугаў.

На пад'ездах менскіх дамоў шмат дзе цяпер можна пабачыць абвесткі гэткага зьместу: "Паважаныя жыхары! Апошнім часам істотна падвысілася камунальная плата. У зьвязку з гэтым рух "Зубр" нагадвае: калі ў вашых кватэрах праблемы з ацяпленьнем, а ў кранах не заўсёды ёсьць гарачая й халодная вада; калі лесьвічныя пляцоўкі заваленыя сьмецьцем, а па Вашых дварох небясьпечна хадзіць…"

Далей пералічваюцца разнастайныя пабытовыя праблемы й пасьля гэткага маляўнічага пераліку штодзённых бедаў ды няшчасьцяў прапануецца своеасаблівае выйсьце: падаецца нумар тэлефона ЖЭСу канкрэтнага раёну.

Асабіста мне вынік атакі на камунальных службы бачыцца гэтак: аднойчы сонечным ранкам супрацоўнік ЖЭСу, замазаўшы начны надпіс, напіша руху "Зубр" адказ. Што менавіта - залежыць ад багацьця лексыкону ЖЭСаўца. А нам застаецца падтрымаць лёзунг "Зубра": "Будзьма разам, і Беларусь стане чыстай".

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя
-25%
-20%
-10%
-20%
-20%
-12%
-20%
-21%
-20%
-10%
-70%
0068422