Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Гродзенскай вобласці прыступілі да рэалізацыі праекта "Зніжэнне сельскагаспадарчага і прамысловага забруджвання басейна ракі Нёман у Гродзенскай вобласці". Тэндэр на рэалізацыю праекта, які фінансуецца праграмай ТАСІС Еўрасаюза, выйгралі дзве кампаніі – брытанская "Халкроў" і французская "Всеом".

Як паведаміла газета "Экологический вестник", агульны кошт праекта – 1, 7 млн. еўра. Дзеянне праекта працягнецца да жніўня 2003 года.

У рамках праекта на свінагадоўчым комплексе СКП "Ніва" Гродзенскага раёна будзе ўведзена тэхналогія ўтрымання жывёл на глыбокай падсцілцы з бульдозерным выдаленнем ўгнаенняў замест гідразліву. На рэалізацыю гэтай задачы гаспадарцы выдзяляецца 85 тысяч еўра, за якія плануецца набыць абсталяванне і будаўнічыя матэрыялы. Пасля рэканструкцыі свінагадоўчы комплекс павінен будзе адмовіцца ад выкарыстання падземнай вады, якая ідзе на гідразліў ўгнаенняў. На сённяшні дзень ачышчальныя збудаванні не вытрымліваюць нагрузкі, і таму ўгнаеннямі забруджваецца ручай, што цячэ ў Польшчу.

Рэканструкцыя чакаецца і на гродзенскім заводзе "Торгмаш".

BARC NEWS
,