Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Праграма рэалізуецца грамадскім аб'яднаннем "Беларуская ассацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын" пры падтрымцы міністэрства замежных спраў Каралеўства Нідэрланды (MATRA). Праграма "Ла Страда" працуе з 1995 года ў 5-ці еўрапейскіх краінах: Польшчы, Чэхіі, Украіне, Балгарыі, Галандыі. З 2002 года да рэалізацыі праекта далучаюцца Беларусь, Малдова, Македонія і Боснія і Герцэгавіна. Выбар гэтых краінаў абумоўлены павелічэннем колькасці пацярпелых жанчын з дадзенага рэгіёна. Пасля падзення Берлінскай сцяны ў 1989 годзе, праблема гандлю жанчынамі з Усходняй Еўропы і СНД набыла вялікі размах. Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, толькі ў краіны Еўрапейскага Саюза з мэтай сексуальнай і другіх відаў эксплуатацыі было вывезена прыкладна 500 тысяч жанчын. Асноўная дзейнасць "Ла Страда" сканцэнтравана на рэалізацыі 3-х кампаній: праца са СМІ, інфармаванне патэнцыяльных ахвяраў аб небяспечнасцях гандлю жанчынамі і аказанне канкрэтнай сацыяльнай, прававой, медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі пацярпелым жанчынам і іх сем'ям.

У рамках прагарамы "Ла Страда" працягвае працаваць гарачая лінія для жанчынаў па пытаннях бяспечнага выезду і жыцця за мяжой, а таксама для пацярпелых жанчынаў. Кансультацыі можна атрымаць кожны аўторак і сераду па тэлефоне (017) 245-31-67 (да 19 гадзінаў)

Праграма "Ла Страда" запрашае да супрацоўніцтва грамадскія, дзяржаўныя, міжнародныя арганізацыі, а таксама сродкі масавай інфармацыі. Звяртацца па тэл./факсе ў Мінску: 246-37-45.

Кацярына Каласкова

BARC NEWS