Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З 6 па 17 лютага ў Берліне пройдзе 52 Міжнародны кінафестываль. Упершыню ў склад журы гееўска-лесбійскай часткі фестывалю ўвайшла прадстаўніца Беларусі – Ірына Сізова. Сп. Сізова з'яўляецца адным з арганізатараў фестывалю жаночага кіно ў Мінску, зараз яна працуе ў якасці кінарэжысёра над матэрыялам пра геяў і лесбіянак у Беларусі.

Фестываль ў фестывалі, як называюць форум лесбі-гееўскіх фільмаў "TEDDY AWARD", з'явіўся ў рамках Міжнароднага Берлінскага кінафестывалю ў 1992 годзе. У яго задачу ўваходзіць прэзентацыя сексуальных меншасцяў для грамадства ў станоўчым свеце. Стваральнікі фільмаў на падобную тэматыку атрымоўваюць фінансавую і інфармацыйную падтрымку для прасоўвання сваёй прадукцыі на рынку. Кандыдаты на "TEDDY AWARD" адбіраюцца па ўсіх правілах Берлінскага кінафестывалю. Прызы ўручаюцца за поўнаметражныя, дакументальныя і кароткаметражныя фільмы. Сярод пераможцаў "TEDDY" такія вядомыя кінарэжысёры, як Пэдра Альмадовар, Гас ван Сент, Франсуа Азон, Грэта Шылер, Нан Голдзін, Стэнлі Коўн. Беларусаў, праўда, пакуль сярод пераможцаў і намінантаў не было.

BARC NEWS