Общество


Дадзеная тэндэнцыя станоўча ўплывае на эканамічнае супрацоўніцтва між дзвюма краінамі і дазволіла павялічыць таваразварот між краінамі за мінулы год на 30%. "Літоўскія прадпрымальнікі лічаць беларускі рынак вельмі перспектыўным" – заяўляе сп. Паўлаўскас. На яго думку, гэта звязана з валютнай лібералізацыяй, што адбылася ў Беларусі.

Адной з акутальных праблемаў узаемаадносінаў паміж суседніх дзяржаваў амбасадар лічыць маючаеся адбыцца ўступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз. У сувязі з гэтым, да 1 ліпеня 2003 года, згодна правілаў ЕС, павінны быць адмененыя бязвізавыя паездкі грамадзянаў нашай краіны ў Літву. Між тым, такой магчымасцю сёння карыстаецца шмат пенсіянераў і жыхароў памежных тэрыторыяў. У большасці з іх у суседняй краіне жывуць родныя. Неабходнасць афармлення візаў шматкроць ускладніць іх стасункі. Таму, па меркаванні Ёнаса Паўлаўскаса, дзяржавы павінны прыняць узаемапрымальнае рашэнне, каб "не перашкаджаць нармальным адносінам сваіх грамадзянаў".

BARC NEWS
Нужные услуги в нужный момент