Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У 2002 годзе плянуецца доўжыць працу па дэзактывацыі населеных пунктаў на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, забясьпечыць Гомельскую абласную вэтэрынарную лябараторыю ўнікальным дыягнастычным начыньнем. У 2003-2004 гадох МАГАТЭ мае аказаць Беларусі дапамогу ў распрацоўцы й ажыцьцяўленьні захадаў па зьніжэньні ўзроўню ўнутранага апраменьваньня насельніцтва пацярпелых раёнаў, выдаць абсталяваньне для вытворчасьці чыстай мукі, а таксама правесьці маніторынг зон адчужэньня. Штогод толькі на праекты, зьвязаныя зь пераадоленьнем наступстваў чарнобыльскай аварыі, МАГАТЭ выдаткоўвае Беларусі больш за 500 тысяч даляраў.

Радыё Рацыя
0058648