Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Калі іхныя намаганьні не дадуць плёну ў Беларусі, то па дапамогу яны зьвернуцца да ўраду Чэхіі, грамадзянкай якой Ларыса Геніюш быць пагаджалася, але не магла. Неўзабаве зацікаўленыя маюць стварыць адмысловы Камітэт і зьвярнуцца па падтрымку да міжнароднай грамадзкасьці. На "круглым стале", прысьвечаным гэтай тэме, прысутнічала карэспандэнтка Рацыі.

Усталяваць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, дзе яна шмат пражыла й дзе сустрэла свой апошні дзень, беларускія ўлады не дазволілі. Аргумэнтам было тое, што яна не рэгабілітаваная.

У часе абмеркаваньня праблемы ў Доме літаратараў неаднойчы гучала гэткая думка: якая рэгабілітацыя? Яна ні ў чым не вінаватая, дык нашто аспрэчваць няісную віну? Але гэткае меркаваньне аспрэчыў адвакат Гары Паганяйла: паводле закону, без рэгабілітацыі абысьціся цяжка. Апрача таго, на думку сп. Паганяйлы, інакш, як праз рэгабілітацыю, цяжка зафіксаваць у гісторыі незаконныя абвінавачаньні ў бок Ларысы Геніюш, незаконнае адбываньне пакараньня, незаконныя зьнявагі на адрас паэткі савецкімі ўладамі. Што ж да самой рэгабілітацыі, то адвакат уважае, што дамагчыся справядлівасьці можна.

Г.П.: - Есть еще одна линия нашего (я имею ввиду юристов) поведения: требовать не политической реабилитации необоснованно осужденных репрессированных, а доказывать несостоятельность уголовного обвинения Гениюш вообще по обычной нашей уголовно-процессуальной процедуре. В деле нет доказательств виновности ни Ивана Гениюша, ни Ларисы Гениюш. Им даже не вменялись в вину какие-то конкретные действия, связанные с причинением вреда советскому государству. Активных действий, которые нанесли бы урон Советской державе или Красной Армии, в деле нет. Помощь международной буржуазии в осуществлении враждебной деятельности против СССР - это уникальная правовая ситуация: этих составов уже в редакции Уголовного кодекса 1960-го года не было - уже тогда понимали абсурдность подобных криминальных преступлений. Сегодня мы имеем другой кодекс в Беларуси, державе, объявившей себя устремленной к правовому государству. Тем более непонятно, как можно считать не подлежащими реабилитации такого рода преступления.

Ня варта забывацца й на тое, што Ларыса Геніюш, паміраючы ў Беларусі, не была грамадзянкаю СССР і БССР. І наагул ня мела ніякага грамадзянства, апроч грамадзянства БНР, якое ня ёсьць юрыдычна правамоцным.

Чэхія пазбавіла беларускую паэтку свайго грамадзянства толькі пад ціскам савецкіх уладаў. А цяпер, мяркуе сп. Паганяйла, цалкам мэтазгодна зьвярнуцца да Чэхіі па дапамогу - каб Чэская Рэспубліка зьвярнулася да ўладаў Беларусі з хадайніцтвам пра сваю колішнюю грамадзянку.

Апрача таго, сп. Паганяйла ўважае, што трэба зьвярнуцца па спрыяньне ў разьвязаньні гэтае праблемы да шырокай грамадзкасьці - найперш міжнароднай. Каб скаардынаваць і актывізаваць сваю дзейнасьць, зацікаўленая грамадзкасьць створыць адмысловы Камітэт.

Вольга Іпатава, старшыня Саюзу пісьменьнікаў, узгадала шматзначныя словы Ларысы Геніюш пра беларускую спадчыну:

В.І.: - Сказ, які вызначыў для мяне вельмі многае: "Дзіця маё, ты проста не ўяўляеш сабе, што такое дэмакратыя. Вы ўсе тут не ўяўляеце, што ёсьць дэмакратыя".

Мусіць, Ларыса Геніюш ведала, што казала. Але надзею дае упэўнены голас адваката Гары Паганяйлы: "Змагацца варта!"

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя