Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прылеглую тэрыторыю выклалі прыгожаю пліткаю. Разам з гэтым прыбралі аўтафургоны, зь якіх па прымальнай цане можна было заўсёды набыць шмат якія тавары - ад алею да яблыкаў - ды зьнесьлі цэлы комплекс камэрцыйных крамаў. Камароўка пахарашэла, але пры гэтым падаражэла.

На месцы колішніх камэрцыйных крамаў цяпер вялікая пустка. Тут нешта зьбіраюцца будаваць. Але пакуль аніхто ня знае, што канкрэтна. Пляцоўку расчысьцілі, і ўражаньне - нібы зьнесьлі цэлы квартал. Зрэшты, доўгі час тут было праўдзівае мястэчка з крамак і лавак, дзе можна было набыць рознае драбязы.

Людзі дагэтуль ня могуць звыкнуцца з пусткаю.

Першы мой суразмоўца, якога я сустрэў на Камароўцы, - Уладзімер Дзерышаў. Ён працуе ў фільгармоніі, на Камароўку ходзіць вельмі рэдка. Ягоныя блізкія таксама ня частыя госьці на найбольшым рынку сталіцы. Сп. Уладзімер прызнае, што на Камароўцы ўсё таньней, але эканоміць зручна, толькі набываючы тавары гуртам.

Уладзімер: - Если брать какие-то оптовые закупки, то это выгодно. А если разовые, - то здесь конечно есть вопросы. Если большая семья, то, конечно, это очень выгодно.

Наступная мая суразмоўніца - Вольга. Яна набывае на Камароўцы рыбу й мяса: бо тут таньней, як у звычайных крамах.

Вольга: - Калі выдалася вольная хвіліна, - лепш зьезьдзіць на Камароўку.

Вольга звычайна езьдзіць на Камароўку з маці.

Яшчэ адна мая суразмоўніца, Ганна Васілеўна, - пэнсіянэрка. Яна таксама купляе ўсё патрэбнае на Камароўцы.

Ганна Васілеўна: - Сегодня на 17 тысяч взяла. Докторскую колбаску я здесь нашла за 4 950 руб., а в магазине - 5 600 руб.

Пэнсія ў Ганны Васілеўны, як яна кажа, "вельмі малая - 78.000 руб.".

Ганна Васілеўна: - Добавили 9 сентября. Мы уже ждали-думали, что в ноябре или в январе добавят. Так и не добавили. Это спекуляция в день выборов. 9 сентября были выборы - вот они и добавили в августе. И всё! Пенсионеры думали, что позаботятся о нас. А нет. Я сорок лет проработала - и имею 78 000 руб.

70 - 80 000 руб. - гэта сярэдні памер пэнсіі наведніц Камароўскага рынку. Рэдка хто з пэнсіянэрак мае большую дапамогу ад дзяржавы. Пры гэтым старыя людзі - асноўная катэгорыя наведнікаў Камароўкі.

Пэнсіянэрка: - Дешевле на Комаровке, чем в магазине. Сосиски дешевле примерно на тысячу. Покупаю тут сметану, творог, колбаски свежие, сосисочки.

RR: - А колькі ў вас пэнсія?

Пэнсіянэрка: - 75 000 руб.

За такія грошы многа ня купіш. І ўсё ж пэнсіянэры на Камароўцы на кожным кроку.

Працягвае адна з прадавачак, што працуе на рынку з 1996 году.

Прадавачка: - У нас 60% пенсионеров - и они все на рынке. У нас колбасы намного дешевле, чем в магазинах. Я тоже покупаю продукты в основном на Комаровке.

Маладая прадавачка Вольга кажа, што працаваць на Камароўцы ёй пакуль цяжкавата. Працуе яна тут толькі паўгоду, дагэтуль працавала ў звычайнай краме.

Вольга: - То налоговая, то контролеры приходят. Неудобно себя чувствуешь. Они приходят со своими претензиями, а нам это не очень нравится.

У месяц Вольга зарабляе 200 - 250 000 руб. Прадукты таксама купляе на Камароўцы - тут таньней.

Пасьля апошняга рамонту на Камароўцы відавочна паменела наведнікаў. Заўсёды традыцыйна мала людзей пры мясных ятках. Чаму?

Кажа Галіна Браніславаўна Тачыліна - арандатарка гандлёвага месца, прыватная вытворца: - Сейчас у нас покупателей мало - аренда очень дорогая. Но стараемся выбиваться. Со своих сил бьемся. А нам никто не поможет. На фонтаны даем грошы, а сейчас сказали, что, может быть, и на пол будем давать. І за паветра плаціць!

А вось як бачыць прычыну малое колькасьці пакупнікоў прадавачка мясное яткі: - Мала людзей падыходзіць? Потому что очень много рынков в Минске. Когда Комаровка была, можно сказать, одним рынком на весь город Минск, тогда было очень много посетителей. Сейчас же в каждом районе города - по рынку.

RR: - А, можа, у людзей грошай няма?..

Прадавачка мясное яткі: - Есть у людей деньги! Есть!

Такім чынам, грошы ў людзей ёсьць. Толькі ці шмат такіх заможных?

Што ж кажуць самі людзі? Ім слова.

RR: - Вы купляеце мяса. Вам гэта дазваляе сямейны бюджэт?

Пакупніца: - После зарплаты "дазваляе", а в конце зарплаты - нет.

RR: - Ёсьць такая думка, што беларускі народ бедны. А прыйдзеш на Камароўку, дык здаецца - багаты...

Пакупніца: - Бедны.

RR: - А што такое беднасьць?

Пакупніца: - Мы концы с концами сводим. Мы не живем, а перебиваемся.

Спадарыня: - Все можно купить. У меня пенсия 97 000 руб…

Жанчына: - … Но, если бы нам не помогали дети, наверное, на 115 000 руб. мы не покупали бы хорошую рыбу, или что…

А вось гэтай бабульцы на ўсё ўсяго стае, нават зь лішкам.

- Курицу, яичко купила. А вот хочу мяска.

RR: - А колькі ў Вас пэнсія?

- Сынок, не спрашивай. Очень много! Не хочу здесь говорить (у мікрафон). А вот уберите это (мікрафон) - тогда скажу сколько. Правду Вам скажу.

Праўды бабулька так і не сказала. А на жыцьцё ня скардзіцца.

- Дай Бог, каб мы так усю жызьню жылі, як мы цяпер жывём!

Дай Бог гэтулькі аптымізму кожнаму. Аднак да гэтага, відаць, задалёка. Паслухайма, што кажуць іншыя.

- Мяса сильно я не смогу купить, конечно. У меня пенсия 60 000 руб. Разве можно за эти деньги прожить? Нет. Цэны растуць-растуць, а жыць няма за што! Квартплата дарагая, усё дарагое. А прыйдзі на базар: фарш прадаюць, дык сыплюць адну соль. Разве можно котлеты из этого сделать? Нет. Ищем что подешевле. Нищий белорусский народ.

Так кажуць людзі пры мясных ятках. Якая ж сытуацыя пры іншых прылаўках? Хто й што набывае? Зь мяснога аддзелу ідзём да прылаўкаў з садавіною.

RR: - Часта да Вас людзі падыходзяць набываць грушы дарагія, перцы?..

Прадавачка: - Да, очень часто. Подходят и покупают - значит, у населения есть деньги. Вот ко мне подходит старушка - я ей дешевле предлагаю.

RR: - Але, мабыць, ніжэйшае якасьці?..

Прадавачка: - Нет. Это хороший товар, свежий.

Гэтая прадавачка цьвердзіць, што заўсёды зьніжае цану пэнсіянэрам, а таксама гуртовым пакупніком і рэстаранам.

Але цэны няўхільна растуць, і сродку супраць гэтага ніхто пакуль ня вынайшаў.

Пакупніца: - Все дороже становится с каждым днём - не только на рынках, но и в магазинах.

Пасьля рамонту на Камароўцы зьніклі камэрцыйныя кіёскі. Раней у іх можна было набыць за невялікую цану шмат патрэбных тавараў. Цяпер па шмат якія рэчы трэба езьдзіць у Ждановічы ды на іншыя кірмашы, разьмешчаныя па-за сталіцаю. Гэта не для ўсіх зручна. Мянчаны чакаюць, што сытуацыя ў гэтай сфэры выправіцца.

Прыгажосьць - гэта добра. Але найпершая функцыя рынку - зусім не эстэтычная. Прынамсі, сёньня для нашае краіны й для нашых кішэняў - тое завялікая раскоша.

Віктар Корбут

Радыё Рацыя