Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Беларуская грамадзкая прыбіральня Нумар Адзін сёлета адзначае сваю немалую круглую дату - 90 гадоў ад збудаваньня. Установа месьціцца ў самым цэнтры Менску, між Купалаўскім тэатрам і колішнім будынкам ЦК КПБ - сучаснай Адміністрацыяй прэзыдэнта. Першая беларуская грамадзкая прыбіральня зьяўляецца помнікам архітэктуры й ахоўваецца дзяржавай. А ў 1995 годзе будынак нават стаўся аб'ектам палітычнае справы: пасьля травеньскага рэфэрэндуму пра сымболіку група моладзі дачапіла да прыбіральні сьцяг БССР. Пра гісторыю й сучаснасьць грамадзкіх прыбіральняў беларускае сталіцы наш карэспандэнт гутарыць з гісторыкам Уладзімерам Дзянісавым.

Уладзімер Дзянісаў: - На пачатку ХХ-га стагодзьдзя распрацавалі адразу тры праекты грамадзкіх прыбіральняў. Самы вядомы будынак цяпер месьціцца насупраць Рэзыдэнцыі Прэзыдэнта. Апрача таго, пабудавалі прыбіральню ў Губэрнатарскім садзе (сучасны парк імя Горкага) і недалёк Лібава-Роменскага вакзалу (сучасны Цэнтральны чыгуначны). Будынак прывакзальнай прыбіральні, дарэчы, захаваўся. Ён месьціцца ў двары гастраному на вул. Кірава, вядомага менчуком пад назвай "Падкова". Там цяпер невялічкі склад гастраному. Але самы цікавы праект быў распрацаваны для сучаснага Цэнтральнага сквэру, які ад пачатку зваўся Аляксандраўскім. Праект прыбіральні распрацаваў менскі архітэктар Гедрых Гінэла. Будаўніцтва пачалося й скончылася ў 1912 годзе. Вельмі цікава, што сантэхнічнае абсталяваньне для будынку дастаўлялася з самых розных гарадоў: з Варшавы, Рыгі, а некаторыя прыборы выпісваліся нават зь Нямеччыны.

RR: - Існуе легенда, зьвязаная зь першай менскай грамадзкай прыбіральняй. Пра двох заможных людзей, якія паспрачаліся. Адзін валодаў палацам у цэнтры Менску, а другі фундаваў пабудову прыбіральні, якая абрысамі нагадвала палац суперніка. Наколькі праўдзівая легенда?

У.Дз.: - Легенда існуе небеспадстаўна. Сапраўды, недалёк прыбіральні, на рагу сёньняшніх вуліц Карла Маркса й Чырвонаармейскай, месьціўся палац колішняга менскага гарадзкога галавы графа Чапскага. Граф жыў у вельмі цікавым будынку стылю позьняга рамантызму, збудаванага ў сярэдзіне ХІХ-га стагодзьдзя. Палац Чапскага разбурылі ў 1930-х гадох, калі пачалося ўзьвядзеньне новага мураванага будынку ЦК КПБ. Але паданьне пра спрэчку Чапскага зь іншым магнатам застаецца паданьнем. Ніякіх дакумэнтальных пацьверджаньняў яго мы ня маем. Што да будынку першай грамадзкай прыбіральні, ён быў распрацаваны зь вялікім архітэктурным густам. Ён мае рысы мадэрну й сапраўды нагадвае невялічкі палацык, падобны да палацу Чапскага.

RR: - Прыбіральня №1 па адкрыцьці была платнай ці адразу мела вольны ўваход?

У.Дз.: - У тыя часы ўстанова была грамадзкай, і менавіта бясплатнай. Платнай яна сталася ўжо ў наш час, пасьля рэканструкцыі, якую скончылі летась.

RR: - Дагэтуль у менчукоў і наежджых выклікае зьдзіўленьне й абурэньне фэнамэнальна маленькая колькасьць грамадзкіх прыбіральняў у Менску. У якія гады колькасьць падобных установаў павялічылася з трох да большай?

У.Дз.: - У свой час, асабліва па вайне, праблематыцы надавалася шмат увагі. На былым праспэкце Сталіна - сёньняшнім Скарыны - грамадзкіх прыбіральняў пабудавалі досыць шмат. Але паступова, у 1970-я - 1980-я гады, асабліва на пачатку 1990-х, большасьць аб'ектаў паперараблялі пад разнастайныя камэрцыйныя ўстановы.

RR: - Ці былі ў гісторыі спробы зруйнаваць першую менскую грамадзкую прыбіральню? Альбо яна шчасьліва перажыла ўсе рэвалюцыі й войны?

У.Дз.: - Большасьць будынкаў, прылеглых да Цэнтральнага сквэру, былі зьнішчаны. Але нават калі бомбы сыпаліся навокал і руйнавалі ўсё навокал, будынак першай беларускай грамадзкай прыбіральні ацалеў. І сёньня ўпрыгожвае цэнтар Менску.

Севярын Квяткоўскі

Радыё Рацыя