Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Сутнасьць прыватызацыі па-расейску заключаецца ж у тым, што многія прадпрыемствы наўмысна банкрутуюцца й потым прадаюцца за бясцэнак. Альбо папросту аддаюцца за пазыкі набліжаным да ўлады асобам. Гэтакая ж доля ў бліжэйшы час можа напаткаць і Менскі маргарынавы завод.

Менскі маргарынавы завод невыпадкова трапіў у поле зроку расейскага капіталу. Гэта адзінае прадпрыемства ў Беларусі, якое вырабляе маргарын і зьяўляецца манапалістам на адмысловым рынку. Праўда, нягледзячы на сваё манапольнае становішча, завод ня меў прыбытку. Прадпрыемства наўмысна развальвалі й раскрадалі. Цяпер, са зьвестак Рацыі, у Пракуратуры Беларусі знаходзяцца матэрыялы, якія сьведчаць пра шматлікія парушэньні закону кіраўніцтвам заводу.

Магчыма, у хуткім часе будзе адкрыта чарговая "гучная" крымінальная справа. Аднак наўрад ці гэта паўплывае на лёс прадпрыемства. З інфармацыі Рацыі, беларускія ўлады ўжо гатовы аддаць гэта прадпрыемства расейцам. Новым гаспадаром Менскага маргарынавага заводу будзе расейская кампанія "ЛанРусінвэст". Інтарэсы гэтага холдынгу лабіраваў мэр Масквы Юры Лужкоў. Паводле некаторых паведамленьняў, ён і зьяўляецца сапраўдным гаспадаром "ЛанРусінвэсту".

Няма сумневу, што Лужкову ўдасца прыбраць да рук Менскі маргарынавы завод. І гэтаму паспрыяюць ня толькі сяброўскія адносіны маскоўскага мэра з Аляксандрам Лукашэнкам. Расейскі алігарх правёў адмысловую падрыхтоўчую працу й на самім беларускім прадпрыемстве.

Цягам апошніх 5 гадоў Менскі маргарынавы завод актыўна супрацоўнічаў з кампаніяй "ЛанРусінвэст", якая пастаўляла беларускаму прадпрыемству сыравіну. Нядбайнае кіраўніцтва маргарынавага заводу ня рупілася своечасова разьлічвацца з расейцамі. А тыя напачатку рабілі выгляд, што не заўважаюць беларускіх пазыкаў.

Насамрэч гэта была прадуманая тактыка. Калі пазыка Менскага маргарынавага заводу перад холдынгам "ЛанРусінвэст" дасягнуў 1 мільёна 800 тысяч даляраў, расейцы вырашылі дзейнічаць. Кіраўнік холдынгу спадар Кішэнін накіраваў віцэ-прэм'еру Беларусі спадару Папкову ліст і прапанаваў перадаць расейцам за пазыкі кантрольны пакет акцыяў Менскага маргарынавага заводу. І цяпер не застаецца хоць якога суцешнага сумневу, што гэтае прадпрыемства дастанецца Юр'ю Лужкову.

Вось вам, браткі-беларусы, і Юр'еў дзень.

Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя