Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


У 44-х гарадох Беларусі 14-га лютага прагучыць лёзунг "Беларусь - у Эўропу". Акцыямі, якія адбудуцца ў Дзень сьвятога Валянціна, Малады Фронт распачынае трохмесячны маратон, які пройдзе праз усю краіну - з усходу на захад. 2-га красавіка, у так званы "дзень яднаньня з Расеяй", акцыя пройдзе празь Менск. Адмыслова да Дня сьвятога Валянціна маладафронтаўцы спадзяюцца атрымаць адказы на свой зварот да вядомых эўрапейскіх палітыкаў, актораў, спартоўцаў.

Малады Фронт сёлета зноў накіраваў звароты на адрас вядомых у Эўропе ды ў сьвеце людзей - зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі. Атрымальнікамі звароту, як мяркуецца, будуць такія асобы, як Маргарэт Тэтчар, Гэльмут Коль, Арнольд Шварцэнэгер, гурт U2 ды іншыя. Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец лічыць, што слова вядомых людзей можа паўплываць на становішча, у якім апынулася Беларусь апошнімі гадамі.

П.С.: - Знакамітыя эўрапейцы, людзі, якіх любяць мільёны ня толькі маладых беларусаў, змогуць сказаць сваё слова, і іхнае слова будзе важкім для нашай грамадзка-палітычнай сытуацыі.

Самай вялікай катэгорыяй тых, хто атрымаў ці яшчэ атрымае зварот Маладога Фронту, зьяўляюцца спартоўцы й палітыкі. Таму, як мяркуе Павал Севярынец, маратон "Беларусь - у Эўропу!" будзе мець у тым ліку й палітычную афарбоўку.

П.С.: - Самай вялікай катэгорыяй атрымаліся ў нас палітыкі й спартоўцы, і, відаць па ўсім, кампанія Маладога Фронту будзе шмат у чым палітычнай і шмат у чым спартовай. Бо паралельна будзе праходзіць алімпіяда, і Малады Фронт, як і раней, у 1998 годзе, будзе праводзіць шэраг сваіх спартовых мерапрыемстваў. Таксама мы разьлічваем, што многія спартоўцы адгукнуцца на гэтую падзею.

Звароты да знакамітых людзей Малады Фронт дасылае розным чынам. Некаторыя атрымаюць допіс праз Інтэрнэт, хтосьці, пераважна акторы й музыкі - праз свае фан-клюбы, хтосьці шляхам асабістых сустрэчаў. Прынамсі, маладафронтаўцы асабіста ўжо сустракаліся з Маргарэт Тэтчар, Вацлавам Гавэлам ды іншымі вядомымі асобамі, таму, як падкрэсьліваюць кіраўнікі МФ, праблемы з дастаўкаю ня будзе.

Дарэчы, летась, калі падобныя звароты таксама былі разасланыя вядомым людзям, Малады Фронт атрымаў водгукі. Поўную падтрымку маладафронтаўцам выказаў украінскі гурт "Воплі Відаплясава". А вось сусьветнавядомы гурт "Мэталіка", які таксама адказаў на зварот беларускай моладзевай арганізацыі, адмежаваўся ад палітыкі, пра што й паведаміў аўтарам ліста. Дарэчы, сёлета Малады Фронт зьвярнуў увагу ня толькі на эўрапейскія краіны, але й на Расею.

П.С.: - Упершыню ў канцэпцыі Маладога Фронту пад назвай "Беларусь - у Эўропу!" зьявіўся расейскі элемэнт. Гэта для МФ, можна сказаць, прарыў. Вы бачыце ў сьпісе палітыкаў Канстанціна Баравога, Валерыю Навадворскую й нават Рыгора Яўлінскага. Па кожным з гэтых палітыкаў былі гарачыя дэбаты, уключаць іх ці не ўключаць у сьпісы знакамітых эўрапейцаў, тым ня менш, яны туды патрапілі. Апроч гэтага, ёсьць яшчэ й Міхаіл Гарбачоў. Да яго неадназначна ставяцца на прасторах усяго былога Савецкага Саюзу. Але для маладых беларусаў ён увасабляе вецер пераменаў, руйнаваньне імпэрыі зла, і менавіта таму ён у гэты сьпіс трапіў.

Адной з самых важных маладафронтаўцы лічаць акцыю "Беларусь - у Эўропу!" 14-га лютага, на Дзень сьвятога Валянціна, якая пройдзе ў Менску й яшчэ 43-х гарадох Беларусі. Заяўку на яе правядзеньне ў адпаведныя дзяржаўныя структуры арганізатары падалі загадзя й своечасова.

Пра гэта сказаў намесьнік старшыні Маладога Фронту Аляксей Шэін: - Заяўка зараз знаходзіцца ў Менгарвыканкаме, і мы чакаем адказу. Гісторыя апошніх заявак паказвае, што ўлады чакаюць да апошняга моманту, відаць, гэтак будзе й цяпер, але ж вы бачыце, што да акцыі мы рыхтуемся ўжо зараз, рыхтуемся грунтоўна. Падрыхтаваны ўжо наклад улётак зь бел-чырвона-белым сэрцам. Маршрут, які мы запрасілі, гэта маршрут па самых галоўных вуліцах Менску да Опэрнага тэатру, дзе мусіць адбыцца сьвяточнае завяршэньне самое акцыі.

Нават калі Менгарвыканкам ня дасьць дазволу на заяўлены маршрут сьвяточнага шэсьця ў Дзень сьвятога Валянціна, акцыя ўсё роўна адбудзецца так, як гэта плянуюць арганізатары. Прынамсі, у гэтым запэўніваюць кіраўнікі Маладога Фронту. Будуць і сюрпрызы, пэрформансы, фаервэркі. Арганізатары абяцаюць шмат цікавага. Нагадаем: акцыя "Беларусь - у Эўропу!" распачнецца 14 лютага а 17-й гадзіне на пляцы Якуба Коласа.

Генадзь Кесьнер

Радыё Рацыя