Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Танныя квіткі заўсёды былі прадметам гонару беларускай дзяржавы: маўляў, амаль бясплатны грамадзкі транспарт - гэта прыкмета дабрабыту краіны. Сапраўды, у Беларусі зусім сьмешныя кошты на праезд - у суседняй Літве яны разы ў тры-чатыры вышэйшыя. Разам з тым, менавіта цераз сваю таннасьць наш транспарт робіцца нечым абсалютна невыносным: разьбітыя "Ікарусы", старанна залатаныя трамваі й тралейбусы, дзе парэнчы часам б'юць пасажыраў токам. І страшэнная цісканіна, што ўтвараецца ўжо ня толькі ў гадзіны "пік". Проста прадпрыемствы транспарту ня маюць грошай на тое, каб набываць новыя машыны ды ўтрымліваць у належным стане старыя.

Як паведамляе "Белорусская деловая газета", для таго, каб давесьці фізычны стан менскага пасажырскага транспарту хаця да ўзроўню 1990 году, неабходна цягам пяці год кожныя 12 месяцаў набываць 231 аўтобус, 176 тралейбусаў і 27 трамваяў. А ў 2001 годзе горад закупіў толькі 161 аўтобус, 19 тралейбусаў і адзін трамвай. Узровень зносу транспартных сродкаў - 63%. Больш за палову ўсіх аўтобусаў сталіцы адпрацавалі ўжо звыш 10 год, хоць тэрмін іх эксплюатацыі - 8,5 год. 73% тралейбусаў і 94% трамваяў таксама ўжо больш за 10 год не выходзяць на лінію.

У хуткім часе становішча мусіць зьмяніцца: праезд у грамадзкім транспарце падаражэе й сродкі на рамонт рухомага саставу зьявяцца. Новыя тарыфы найперш будуць уводзіць у Менску. З 1 лютага кошт квітка на праезд у аўтобусах, тралейбусах ды іншых відах камунальнага транспарту складзе 120 рублёў. Ільготныя квіткі будуць каштаваць 60 рублёў, пры продажы кіроўцам - 150 рублёў. Такім чынам, квіткі падаражэюць ажно ў паўтара раза. Дарэчы, гэтае падвышэньне коштаў пасажыры, што звычайна набываюць праязныя білеты загадзя, ужо адчулі. Гэтак, месячны праязны на адзін від транспарту ў Менску каштуе 5.400 рублёў, на два віды - 7.200, на тры - 8.400 і на ўсе 4 віды транспарту - 9.600 рублёў. Праязны дакумэнт на аўтобус-экспрэс на месяц каштуе 7.200 рублёў.

Падвышэньне тарыфаў адбудзецца й у іншых гарадох Беларусі. Праўда, канкрэтных тэрмінаў гэтага падвышэньня яшчэ не называюць. Я зьвязалася з намесьнікам начальніка ўпраўленьня эканомікі й фінансаў Міністэрства транспарту й камунікацыяў Васілём Усьцінскім.

RR: - Повышение тарифов, которое произошло в Минске…

В.У.: - ...такое повышение будет везде, по всей стране. Цена талона повысится до 120 рублей.

RR: - А с чем это связано?

В.У.: - Это связано с исполнением закона о бюджете на 2002 год, которым предусмотрено, что субсидирование транспортников уменьшается в два раза. Если в прошлом году оно было 50%, то сейчас - 24%. Все остальное - за счет населения.

RR: - Насколько я понимаю, в течение это года тарифы на проезд будут постепенно повышаться.

В.У.: - Да, будут. Но когда эти повышения произойдут… Нужно подождать финансовых результатов за первые месяцы этого года. Например, информация за январь поступит только в конце февраля.

RR: - Не могли бы вы напомнить, сколько раз в прошлом году повышались эти тарифы?

В.У.: - В январе и в ноябре.

Такім чынам, чарговае падвышэньне коштаў квіткоў на праезд у гарадзкім камунальным транспарце наўпрост зьвязанае з тым, што дзяржава хоча паступова перавесьці транспартнікаў на самафінансаваньне. Гэтак, да канца году тарыф узрасьце прынамсі да 160 рублёў за квіток. Але й такія кошты - не паратунак для прадпрыемстваў транспарту. На сёньняшні дзень яны здольныя акупіць свае выдаткі толькі на траціну. Калі я запыталася ў спадара Ўсьцінскага, якога ўзроўню рэнтабэльнасьці гарадзкіх пасажырскіх перавозак Мінтранс мяркую дасягнуць сёлета, мой суразмоўца сказаў: "Якая рэнтабэльнасьць? Нам хаця б акупіць усе выдаткі, а прыбыткі...". Відавочна, што дзяржаўнае фінансаваньне транспартнікаў скарачаецца хутчэй, чым растуць тарыфы на праезд.

Ёсьць яшчэ адна праблема: шматлікія льготнікі. Гэтак, паводле інфармацыі Ўпраўленьня транспарту й сувязі Менгарвыканкаму, 183 тысячы жыхароў сталіцы карыстаюцца грамадзкім транспартам бясплатна, яшчэ 603 тысячы аплочваюць толькі 50% кошту праезду. Амаль палова менчукоў мае частковыя альбо поўныя льготы. Калі не яны, транспартнікі зэканомілі б летась каля 15 мільярдаў рублёў. Па ўсёй краіне карціна прыкладна такая ж: 5 мільёнаў насельнікаў Беларусі карыстаюцца рознымі льготамі, у тым ліку льготамі на праезд у транспарце. Аднак у нашай краіне за гэта расплочваецца не дзяржава, а транспартнікі: бясплатна ці за паўплаты возяць людзей у аўтобусах і потым самі пакрываюць свае выдаткі.

Можна колькі заўгодна павышаць кошты на аўтобусныя й тралейбусныя квіткі, але гэта зусім не азначае, што пасажыры будуць сумленна плаціць за праезд. Кожны дзень цэлыя войскі кантралёраў палююць на несьвядомых "зайцоў" - і ўсё адно спакуса праехаць прыпынак-другі, не касуючы квітка, узьнікае практычна ва ўсіх пасажыраў. А гэта таксама страты для транспартнікаў. Зрэшты, дачыненьні кантралёраў і "зайцоў" - тэма асобнага матэрыялу. Аднак менскага гарадзкога камунальнага транспарту пачынаюць ужо разумець, што акуратна плаціць за праезд усё ж трэба. І актыўных праціўнікоў падвышэньня коштаў на праезд таксама няшмат.

Зь мінакамі на вуліцах сталіцы гутарыў мой калега Віктар Корбут.

RR: - Ці часта Вы плаціце за праезд у транспарце?

- Да, почти всегда.

RR: - Вы ведаеце, што зноў узьняліся кошты на праязныя білеты?

- Да, знаю. Я не так часто езжу, поэтому меня это не очень волнует. Я в основном езжу на метро.

RR: - Ці гатовыя вы да таго, што зь цягам часу Вам давядзецца цалкам плаціць за праезд у грамадзкім транспарце?

- Все может быть, посмотрим.

RR: - Ці заўсёды Вы плаціце за праезд?

- Да, потому что у меня проездной. Я всегда покупаю проездной.

RR: - Вы ведаеце пра тое, што квіткі на праезд зноў падаражэлі?

- Да, потому что подорожали проездные.

RR: - Як Вы на гэта зрэагавалі?

- Нормально. Все дорожает. Но надо и зарплаты повышать, иначе люди не будут платить за проезд.

120 рублёў за поўны квіток на праезд у гарадзкім аўтобусе - гэта, вядома ж, ня грошы. Але насамрэч сярэднестатыстычнага беларуса такія кошты могуць патроху давесьці да банкруцтва. Асабліва калі яму штодня даводзіцца па некалькі разоў спускацца ў мэтро ці дабірацца да працы са шматлікімі перасядкамі. Месячны праязны білет цяпер каштуе ўжо 9.600 рублёў. Калі цэны будуць расьці й надалей, а прыбыткі насельніцтва застануцца на месцы (а менавіта гэтак, хутчэй за ўсё сёлета й атрымаецца), то падвышэньне тарыфаў на праезд у грамадзкім транспарце будзе неапраўданым. Аўтобусны квіток можа каштаваць 20-50 цэнтаў, калі сярэдні заробак у краіне 300-500 даляраў. А рынкавыя кошты й жабрацкія заробкі - рэчы несумяшчальныя.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя
,