Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


63 рэкрутынгавыя (вэрбавальныя) агенцыі маюць ліцэнзіі Міністэрства працы на вываз працоўнай сілы. Што чакае нашых грамадзянаў, якія вырашылі паехаць па заробкі

Бюджэт Беларусі - паўпусты. Усё сьведчыць пра гэта: падаражэньне камунальных паслугаў, рэформа калгасаў, паўсюднае скарачэньне штатаў, увядзеньне платных мэдычных паслугаў у дзяржаўных клініках, згортваньне сацыяльных праграмаў, абсурдна малыя заробкі. Усё большая колькасьць нашых суграмадзянаў ляціць у "заходні вырай", каб зарабіць грошай на жыцьцё. Летась, паводле ацэнак спэцыялістаў, да 20 млн жыхароў краін СНД працавалі за мяжою.

Кіраўнік Упраўленьня працоўнай міграцыі Міністэрства працы Аляксандар Маскаленка падае, што ў нашай краіне маюць ліцэнзіі 63 рэкрутынгавыя агенцыі. За 9 месяцаў мінулага году 3.741 беларус выехаў за мяжу на заробкі. Насамрэч лічба мігрантаў на парадак большая, бо шмат хто працуе нелегальна, каб пазьбегчы падаткаў. Найбольшая колькасьць беларусаў кіруецца ў ЗША, Канаду, Расею, Нямеччыну, Польшчу, Чэхію, Францыю, Італію, Грэцыю й на Кіпр.

За мяжою патрэбныя й кваліфікаваныя, і некваліфікаваныя кадры: прыкладам, у перапрацоўчай прамысловасьці (нафтавыя вышкі ў Нарвэгіі), у сфэры абслугоўваньня (пакаёўкі, афіцыянты, рабочыя аўтастаянак і рэстаранаў ды г. д.), для сэзоннай працы ў сельскай гаспадарцы. Некваліфікаваная праца ацэньваецца ад 1,5 да 10 даляраў за гадзіну.

Я зьвярнулася ў некалькі менскіх рэкрутынгавых агенцыяў з просьбаю знайсьці некваліфікаваную працу для жанчыны й мужчыны ад 18 да 50 год. Вось тыповая прапанова (менская агенцыя "Аміда"):

Супрацоўнік: - Заработок от 300 и выше с учётом бесплатного питания и проживания.

Кошты на паслугі агенцыяў вагаюцца ад 150 да 1000 даляраў.

Супрацоўнік: - В Греции - 300-400 долларов, в Италии - 400-600, в Португалии - порядка 500-1000 долларов с получением рабочей визы на год.

Іншы спосаб выехаць за мяжу датычыць маладых людзей ад 18 да 24 год. Гэта праграмы Au-Pair (гувэрнэры й гувэрнанткі), праграмы сацыяльных паслугаў і працоўных летнікаў для моладзі. Au-Pair - самая надзейная праграма, яна распрацаваная ААН. Гэта праграма для моладзі, якая жыве ў заходніх сем'ях у якасьці гувэрнэраў для дзяцей.

У Беларускім бізнэс-цэнтры мне распавялі:

Супрацоўніца: - ООН приняла эту программу уже давно, лет 80 назад. Требование программы - незамужние и неженатые молодые люди без детей 18-24 лет. Юношей мы берем со знанием немецкого языка, а девушек даже без знания, т. к. для них мы предоставляем курсы немецкого языка.

Удзельнікі праграмы атрымліваюць толькі кішэнныя грошы.

Супрацоўніца: - Это 205 евро. Не зарплата, а только карманные расходы, т. к. цель программы - познакомить молодых людей с языком и культурой страны, в которую они едут. Оплата за участие в программе составляет 150 у.е. Участники производят программу только тогда, когда есть договор. Мы целиком планируем дорогу для участников, бронируем билеты. 30% наших участников поступают в университеты той страны, в которую приезжают. Срок контракта составляет 1 год. Это прекрасный шанс в жизни.

Найбольшы попыт за мяжой існуе на праграмістаў. Ён захаваецца як найменш яшчэ гадоў на 30. Заробак праграмістаў вагаецца ў залежнасьці ад краіны ад 25 да 100 тысяч даляраў у год. Найбольшы голад на праграмістаў адчувае Нямеччына. Бальшыня прывабных для мігрантаў краін патрабуе ад працадаўцы афармленьня дазволу на выкарыстаньне замежнай працоўнай сілы. Гэта патрабуе выкананьня шматлікіх фармальнасьцяў, а таксама нямала каштуе. Таму разьвіваецца такая зьява, як нелегальная праца.

Адныя мігранты шукаюць працу праз рэкрутынгавыя агенцыі, другія дзейнічаюць самастойна. Важна адрозьніць фірму, якая сапраўды працуе, ад махляроў. Тут найлепш зьвярнуцца ў Міністэрства працы Беларусі, дзе ліцэнзуюцца рэкрутынгавыя агенцыі. Дарэчы, яны ня маюць права браць перадаплату за дапамогу ў працаўладкаваньні аж да таго моманту, пакуль грамадзянін не заключае працоўнае дамову з замежным суб'ектам гаспадараньня. Дамова мусіць быць пісьмоваю, на мове мігранта, павінны адлюстроўвацца зьвесткі пра характар, умовы й месца працы, пра ўзровень аплаты, парадак і ўмовы страхаваньня, тэрмін дзеяньня дамовы.

ААН канстатуе, што насельніцтва Эўропы хутка старэе, нараджальнасьць там падае, таму - для гарманізацыі суадносінаў паміж працоўнымі й непрацоўнымі - наступныя 20 год Эўропе давядзецца прыняць да 160 млн мігрантаў.

Сьвятлана Курс

Радыё Рацыя