Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Асабліва кіраўнікі рэдакцыі падкрэсьліваюць, што маюць намер карыстацца выключна ліцэнзійнай прадукцыяй. Рэдакцыя не выключае прысутнасьці на сваёй хвалі беларускай музыкі, але кіраўнікі новага каналу шчыра зазначылі, што расейскі гурт "Руки вверх", - гэта вызначальны стыль для фармату "Першага музычнага". Што ж да беларускіх гуртоў, то іхнае зьяўленьне у самым масавым сродку інфармацыі - на тэлебачаньні - ускладняецца яшчэ й адсутнасьцю кліпаў.

Пакуль лёс каналу "ТВ-6: Масква" застаецца невядомым, кампанія "Добровидение", якая раней рэтрансьлявала "ТВ-6" на Беларусь, займаецца разьмеркаваньнем гадзін эфіру. У плянах кіраўніцтва новага каналу - стварыць музычны тэлеканал, якасна адрозны ад звыклых беларускіх тэлестандартаў. Плянуецца, што аб'ём музычнай трансьляцыі будзе складаць 20 гадзін штодня. Але й кампанія "Добровидение", і "Першы музычны" будуць шчасьлівыя, калі "ТВ-6" атрымае магчымасьць вярнуцца.

Валеры Краўчук, дырэктар "Добровидения" й галоўны рэдактар тэлеканалу "Першы музычны": - Если это произойдет (на что мы очень надеемся, потому что для нас это очень выгодно экономически), то в безусловном порядке прайм-тайм, то время, которое собирает максимальное количество телезрителей, оно будет задействовано для трансляции "ТВ-6", чтобы наши телезрители могли видеть свои любимые ток-шоу, сериалы, новостные программы и т.д.

Кіраўнікі каналу "Першы музычны" зьбіраюцца абысьціся бяз звыклых на беларускай музычнай прасторы пірацкіх вырабаў. На сёньняшні дзень канал заключыў наўпроставыя пагадненьні з уласьнікамі правоў на музычную прадукцыю - Universal music, Warner music, BMG entertainment, Sony music, "Союз" ды інш. - і ўжо набылі ў іх 2000 музычных кліпаў.

Пакуль што большую частку музыкі, што гучыць на канале, можна акрэсьліць тэрмінам "папса". Ці знойдзецца ў музычным тэлеэфіры месца для беларускай музыкі? З развагаў кіраўнікоў новага каналу вынікала, што нібыта знойдзецца. Апроч таго, першыя, каго б хацелі бачыць у тэлеэфіры зь беларускіх выканаўцаў, - гэта гурт N.R.M.

Віталь Чыжоў, праграмны дырэктар тэлеканалу "Першы музычны": - Я хочу, пользуясь случаем, обратиться к группе N.R.M., которая вроде наши друзья, мы вместе делали много всего, мы первую песню на белорусском языке хотим поставить песню группы N.R.M. Но у нас нет "Бэтакама" с этим клипом этой группы. Мы их попросили, но они еще его не принесли.

Апроч таго, на думку Барыса Штэрна, дырэктара інфармацыйнай трансьляцыі, і зь юрыдычнага боку беларускія музыкі ня будуць пакрыўджаныя.

Б.Ш.: - С каждой белорусской группой, которая является правообладателем (либо с правообладателем клипа каждой белорусской группы), будет подписан непосредственный контракт - непосредственный договор о передаче прав. Ничего пиратского, ни в каком виде - ни звука, ни стука - на канале не будет и сейчас нет.

Але ж, падсумоўваючы размову пра шанцы беларускамоўнае музыкі на існаваньне ў эфіры "Першага музычнага", Віталь Чыжоў зазначыў: - Да, "Руки вверх", если кто не понял, - это олицетворение нашего формата.

Лявон Вольскі, лідэр гурту N.R.M., зазначыў, што, натуральна, для кожнага беларускага гурту зьяўленьне ў тэлеэфіры - цэлае шчасьце. У любым фармаце. Толькі мала вельмі тых, хто будзе мець магчымасьць туды трапіць. І прычына ня толькі ў фармаце тэлеканалу - проста вельмі мала беларускіх гуртоў маюць свае кліпы.

У той самы час, калі кіраўнікі "Першага музычнага" тэлеканалу разважалі пра пэрспэктывы ўласнага разьвіцьця, міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны ў часе сустрэчы з журналістамі й прадстаўнікамі дыпляматычных місіяў заявіў, што трансьляваньне "Першага музычнага каналу" - незаконнае. Паводле словаў міністра, кіраўнікі каналу ня маюць ліцэнзіі на трансьляцыю, аднак Міністэрства інфармацыі пакуль не зважае на гэткую акалічнасьць: маўляў, лепш адсутнасьць ліцэнзіі чымся пусты экран.

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя