Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Разам з тым Міхаіл Падгайны на брыфінгу для заходніх дыпляматаў паспрабаваў дэзавуяваць свае ранейшыя абяцаньні пра роўныя эканамічныя ўмовы для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, а таксама пра доступ апазыцыі ад дзяржаўных СМІ. Міністар паабяцаў, што з 1 траўня ў Беларусі пачне працу Другі нацыянальны тэлеканал.

На слуханьнях Рады Эўропы па свабодзе СМІ ў Страсбурзе міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны нечакана прадэкляраваў, што ён "дзьвюма рукамі выступае "за" прапановы", якія вылучыла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Па вяртаньні ў Менск Падгайны вырашыў падкарэктаваць абяцаньні й растлумачыць, што ён меў на ўвазе насамрэч.

На слуханьнях у Страсбурзе БАЖ вылучыў чатыры прапановы, якія б значна палепшылі стан беларускіх СМІ: стварэньне роўных эканамічных умовах для дзяржаўных і недзяржаўных мэдыяў, эўрапейская экспэртыза беларускага заканадаўства ў галіне СМІ, дэманапалізацыя дзяржаўнага тэле- й радыёвяшчаньня, ператварэньне дзяржаўнага радыё й тэлебачаньня ў грамадзкае, кантраляванае грамадзкаю радаю.

Цяпер Падгайны пагаджаецца з гэтымі прапановамі толькі часткова. На брыфінгу для заходніх дыпляматычных місіяў Падгайны заявіў, што роўныя эканамічныя ўмовы для дзяржўных і недзяржаўных СМІ ў Беларусі ўжо існуюць.

М.П.: - Што тычыцца роўных умоваў, то я лічу, што яны ўжо роўныя. І пытаньня тут ніякага няма. Рынак тэлегледача й чытача ўжо вызначыўся на тэрыторыі Беларусі. Прывяду прыклад. Тры гады газэта "Рабочы" выходзіла бясплатна па 100 тыс экзэпляраў. Зараз яна выходзіць па падпісцы, і наклад я вам называць ня буду, бо проста сорамна.

Пра тое, якім быў бы наклад дзяржаўных газэтаў, калі б іх пазбавілі дзяржаўных датацыяў, Міхаіл Падгайны не сказаў нічога.

Ён паабяцаў накіраваць на экспэртызу ў Раду Эўропы законапраект "Аб сродках масавай інфармацыі", назваўшы яго "блізкім да эўрапейскіх і міжнародных нормаў". Паводле Падгайнага, новы законапраект ахоплівае тэле- й радыёвяшчаньне, а таксама інтэрнэт-выданьні. Праект беларускага закону павінен трапіць у Раду Эўропы на наступным тыдні.

М.П.: - Накіраваны законапраект будзе тады, як толькі мы перакладзем яго на ангельскую мову. Спадзяюся, што мы вырашым гэтае пытаньне праз тыдзень і накіруем празь беларускі МЗС, бо гэта ж пытаньне дыпляматычных зносін. А ўжо МЗС накіруе ў Раду Эўропы. Ну, як справімся. Зараз нашыя супрацоўнікі над гэтым працуюць.

Яшчэ адным істотным удакладненьнем Падгайнага сталі ягоныя тлумачэньні адносна таго, што ён меў на ўвазе, абяцаючы ў Страсбурзе "доступ беларускай апазыцыі да дзяржаўных СМІ". Цяпер Падгайны гаворыць, што меў на ўвазе не апазыцыю, а людзей, якія маюць іншы пункт гледжаньня.

М.П.: - Я не гаварыў пра апазыцыйных палітыкаў - я гаварыў пра самы шырокі спэктар пунктаў гледжаньня ў новых праграмах. І калі Вы зьвярнулі ўвагу, у тых праграмах, якія зьявіліся (у нядзелю першая прайшла), гэта ёсьць.

Такім чынам, са словаў Падгайнага вынікае, што самае большае, на што можна разьлічаваць, - гэта экспэртыза беларускага законапраекту аб СМІ.

Яшчэ адным абяцаньнем міністра стала заява пра тое, што з 1-га траўня сёлета пачне вяшчаньне Другі нацыянальны тэлеканал. Ён ня будзе фінансавацца з дзяржбюжэту: канал задумляецца як закрытае акцыянэрнае таварыста, дзе 51 адсотак акцыяў будзе мець дзяржава, а астатнія 49 - беларускія інвэстары, якія, як выказаўся Падгайны, "стаяць у чарзе". Разам з тым, вядуцца перамовы з расейскім ОРТ, каб гэты канал паспрыяў разьвіцьцю Другога нацыянальнага. Падгайны заяўляе, што патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі "запусьціць" другі тэлеканал абавязкова выканаюць

Радыё Рацыя