Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Як паведаміла нашаму радыё крыніца ў нямецкім Міністэрстве замежных справаў, ня выключана, што ў часе перамоваў паміж АБСЭ і Менскам будзе дасягнуты кампраміс адносна мандату АБСЭ.

Паводле крыніцы ў МЗС, апошнім часам эўрапейскія дыпляматы выказваюць меркаваньне, што пад канец сваёй працы ў Менску старшыня КНГ АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік заняў, мякка кажучы, занадта цьвёрдую пазыцыю да беларускага кіраўніцтва ў параўнаньні з той, якую ён меў напачатку сваёй дзейнасьці.

Лічыцца, што Вікаў пераемнік Эбэргард Хайкен будзе праводзіць больш памяркоўную лінію і весьці перамовы прымальна для абодвух бакоў.

Што да ліста міністра замежных справаў Беларусі Міхаіла Хвастова, які той накіраваў учора Уце Цапф, то, паводле дасьведчанай асобы, гэты жэст атрымаў вельмі пазытыўную ацэнку ў дыпляматычных эўрапейскіх колах.

Спадар Хвастоў, які паводле беларускай герархіі зьяўляецца таксама віцэ-прэм’ерам, мае вельмі добры імідж у Нямеччыне, сьцьвярджае дыплямат. Нягледзячы на ўсе складанасьці ў эўрапейска-беларускіх дачыненьнях, спадар Хвастоў зьяўляецца для Захаду той пэрсонай, якая зможа адыгрываць вядучую ролю ў справе дыялёгу Беларусі з Захадам, — паведаміла Свабодзе крыніца ў нямецкім МЗС.

Алена Панкратава, Менск