Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Беларускі бок патрабуе экстрадыцыі Якаўлева і Маркевіча, абвінавачваючы іх у крымінальных злачынствах.

Ва Ўроцлаве адміністрацыйны суд разглядаў справу былога намесьніка дырэктара Менскага аўтамабільнага заводу Аляксандра Якаўлева, якога беларуская пракуратура абвінаваціла ў кантрабандзе і адмываньні брудных грошай.

Абарноцы Якаўлева прадставілі суду шэраг рэкамэндацыяў ад вядомых у Беларусі палітыкаў, у тым ліку ад Уладзімера Ганчарыка, якія сьведчаць аб тым, што Якаўлева перасьледуюць па палітычных матывах. У якасьці сьведак у судзе выступілі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Пупейка. Былы сьпікер беларускага парлямэнту ў прыватнасьці распавёў суду, што ў Беларусі судовая сыстэма ня ёсьць незалежнай, у першую чаргу таму, што судзьдзі прызначаюцца асабіста кіраўніком дзяржавы.

Абаронцы таксама давялі, што самая заява беларускага боку на экстрадыцыю выкананая неахайна, тым больш, што Якаўлева абвінавачваюць паводле новага крымінальнага кодэксу, які на час ягоных магчымых злачынстваў яшчэ ня дзейнічаў.

У выніку, адміністрацыйны суд ва Ўроцлаве, узяўшы пад увагу, апрача іншага, і справаздачы міжнародных праваабарончых арганізацыяў у справе Беларусі, пастанавіў не выдаваць Аляксандра Якаўлева беларускім уладам.

У заключнай прамове судзьдзя патлумачыў, што паводле меркаваньня суду, Беларусь не выглядае як краіна, дзе можна спадзявацца на справядлівы судовы працэс.

Па абвяшчэньні выраку Аляксандар Якаўлеў паведаміў журналістам, якіх, дарэчы, сабралося некалькі дзясяткаў, што задаволены выракам і ад пачатку верыў у справядлівасьць польскага суду.

Аналягічныя слуханьні ў справе экстрадыцыі ў Беларусь былога прадпрымальніка і банкіра Вацлава Маркевіча распачаліся сёньня ў Варшаве. Спадара Маркевіча, які ўжо працяглы час жыве ў Польшчы, беларуская пракуратура абвінаваціла ў махлярстве з банкаўскімі пазыкамі. У залю суду Вацлава Маркевіча прывезьлі з турэмнай камэры.

З-за недахопу часу, суд перанёс працэс на 18 лютага, аднак судзьдзя пасьпеў выслухаць сьведак – рэдактара "БДГ" Пятра Марцава й намесьніка старшыні Зьвязу беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы Валера Кругавога.

Хаця суд і не пасьпеў прыняць канчатковае рашэньне, пра ягонае стаўленьне да справы можа сьведчыць тое, што Маркевіч, які апошні месяц правёў у турме, быў выпушчаны на свабоду без аніякіх грашовых закладаў ці іншых умоваў.

Аб тым, што Вацлаў Маркевіч перасьледуецца паводле палітычных матываў у лісьце да польскага суду засьведчылі Мікола Статкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, а таксама Вадзім Віньнікаў – сын Тамары Віньнікавай, зь якой Маркевіч меў шчыльныя бізнэс-кантакты.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава