Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Улады не далі згоды нават на звычайны памятны камень.

Найбольшае, чаго ўдалося дамагчыся таварыству, — атрымаць лічбы рэпрасаваных у вобласьці. З КГБ паведамілі пра 19 тысяч чалавек, а зь міліцыі — яшчэ пра 29 тысяч. Але толькі лічбы, бяз прозьвішчаў. Штопраўда, карткі на рэабілітаваных асобаў перадалі ў гарадзенскі архіў, але яны дагэтуль не разабраныя.

Удвох з сваім калегам Андрэем Фірсавым спадар Жук спадзяецца скласьці сьпісы гэтых асобаў — каб выпусьціць кнігу памяці. Але сілаў на такую працу засталося вельмі мала. Гаворыць Павал Жук:

(Жук: ) "Мы сапраўды толькі існуем ужо. Ужо нас мала засталося, па-першае. Па-другое, ніякай такой дзейнасьцю мы не займаемся — і старыя ўжо, і няма зусім магчымасьці пры гэтай уладзе. Гэтая ўлада нас цалкам ігнаруе. Яна і ня згадвае пра нас зусім".

Некалі спадар Жук дамогся ад пракуратуры, каб дазволілі пашукаць месца расстрэлаў у гарадзкім урочышчы Пышкі. Паводле сьведкі, гэта адбылося ў 1946-м годзе. Аднак выкапалі яміну ў адным месцы, нічога не знайшлі, і ўсё. Абы адчапіцца, — распавядае Павал Жук.

Хацелі помнік ахвярам сталінскага рэжыму паставіць ці хаця б памятны камень ўсталяваць. Намесьнік старшыні гарвыканкаму Анішчык адказаў: калі ўсім камяні класьці, дык увесь горад закладзем. Анішчыка, праўда, з гарвыканкаму звольнілі толькі што. Аднак ілюзіяў адносна гэтай улады рэпрэсаваныя ня маюць.

Ім аднак удалося ажыцьцявіць адну сваю задуму. З дапамогай мясцовай філіі "Народнай Грамады" выдалі вялікую кнігу пад назвай "Ніколі болей". У кнізе — успаміны каля 20 рэпрэсаваных і дзяцей, бацькі якіх загінулі ў ГУЛАГу.

Сяргей Астраўцоў, Горадня