Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Як паведаміла нам крыніца ў амбасадзе Польшчы ў Менску, зьмест ноты польскага МЗС быў наступным: Інстытут усходніх дасьледаваньняў, які ёсьць аўтаномнай дасьледчыцкай установай у рамках Міністэрства эканомікі Польшчы, працуе, абапіраючыся на агульнадаступныя крыніцы — прэса, Інтэрнэт, сродкі масавае інфармацыі СНД.

"Такім чынам, дасьледаваньні, якія інстытут праводзіць для польскіх уладаў, ня ёсьць афіцыйнай пазыцыяй Варшавы", — працытавала ноту крыніца з польскай амбасады. Публікацыі інстытуту не зьяўляюцца афіцыйнымі выказваньнямі польскіх уладаў, падкрэсьліў дыплямат.

Адметна, аднак, што амбасадар Марыюш Машкевіч не сказаў, што Польшча лічыць хлусьнёй публікацыі пра продаж беларускай зброі тэрарыстам.

"Сутнасьці праблемы мы не закранулі — толькі яе фармальны бок", — зазначыў супрацоўнік польскай амбасады. Ён таксама нагадаў, што Інстытут усходніх дасьледаваньняў раней інфармаваў беларускую амбасаду ў Варшаве пра свае зьвесткі на гэтую тэму й нават прасіў арганізаваць адмысловую сустрэчу, але яна не адбылася.

Прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка паведаміў, што аналягічныя ноты былі дасланыя 16 студзеня таксама дыпляматычным ведамствам ЗША й Ізраілю, але гэтыя дзьве краіны пакуль на іх не адказалі.