Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


У часе лісабонскай сустрэчы міністраў замежных справаў "тройкі АБСЭ" - Румыніі, Нідэрляндаў і Партугаліі - сярод іншых пытаньняў абмяркоўвалася сытуацыя вакол прызначэньня новага кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі.

Па гэтай тэме працягваюцца цяпер кансультацыі зь беларускай дэлегацыяй у Вене. Там жа знаходзіцца намесьнік кіраўніка КНГ АБСЭ Мішэль Рэвалье.

Афіцыйны Менск працягвае ўпарціцца. І справа дайшла да таго, што пытаньне прызначэньня новага старшыні КНГ АБСЭ будзе ўздымацца ў часе сустрэчы ў Лісабоне міністра замежных справаў Расеі Ігара Іванова зь ягоным партугальскім калегам Жаймэ Гама.

А ўчора ў Стразбургу ў выступе на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы старшыня Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыян Сэвэрын заявіў: "АБСЭ, як і Рада Эўропы, дакладна паведамілі ўладам у Менску пра неабходнасьць аднаўленьня дэмакратыі, плюралізму, вырашэньня праблем правоў чалавека й вяршэнства закону". Зь ягоных словаў, Беларусь сама вінаватая ў стварэньні атмасфэры ізаляцыі вакол сябе. Паводле ж Анатоля Лябедзькі, які знаходзіцца ў Стразбургу, у выступленьні спадара Сэвэрына была дадзеная жорсткая ацэнка сытуацыі ў Беларусі.

А.Л.: - Ягоны выступ быў жорсткі адносна Беларусі. Спадар Сэвэрын адзначыў, што ў пачатку лютага дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ прыехаць ня зможа - дзеля маніторынгу сытуацыі ў Беларусі, бо ўлады прапанавалі невыканальныя ўмовы. Гэта зьвязана з тым, што ўлады абмяжоўваюць дзейнасьць Місіі АБСЭ ў Беларусі. Гэта непрымальна, фармат пагроз непрымальны. Адрыян Сэвэрын заклапочаны адносінамі, што склаліся да інстытутаў АБСЭ ў Менску. Ён скарыстаў фармулёўку, якую выкарыстоўвае й апазыцыя ў Беларусі, - спадар Сэвэрын адзначыў: беларускія ўлады самаізалявалі краіну ад зьнешняга сьвету.

Якія ж умовы, вылучаныя ўладамі Беларусі, сталі прычынай адмену візыту парлямэнтароў АБСЭ ў Менск? Афіцыйны Менск пажадаў, каб гэты візыт рыхтаваўся без удзелу КНГ АБСЭ й каб яе прадстаўнікі не суправаджалі дэлегацыі ў часе знаходжаньня ў Беларусі.

У Стразбургу, дзе працягвае працу зімовая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, у часе сустрэч з дэлегацыямі й асобнымі парлямэнтарамі абмяркоўваецца сытуацыя ў Беларусі. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сустрэўся ўчора з генэральным сакратаром Рады Эўропы Вальтэрам Швімерам, адным з трох высокапастаўленых кіраўнікоў гэтай эўрапейскай структуры, і перадаў яму зварот ад Кансультацыйнай рады беларускіх апазыцыйных партыяў і ліст ад жонак зьніклых апазыцыянэраў. У сераду спадар Лябедзька меў таксама размову са старшынём Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Адрыянам Сэвэрынам.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя