Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Паводле словаў прадстаўніка МВФ у Літве й Беларусі Марка Хортана, на паседжаньні Савету дырэктароў Фонду 23 студзеня адбылася вельмі канструктыўная дыскусія на конт Беларусі. Адзначаны шэраг пазытыўных крокаў Ураду нашай краіны пад час выкананьня праграмы маніторынгу.

У прыватнасьці, гутарка вядзецца пра стабілізацыю курсу беларускага рубля, памяншэньне ўзроўню інфляцыі й пачатак структурных рэформаў у некаторых сфэрах. У той жа час Савет дырэктароў зазначыў: праграма маніторынгу ня можа лічыцца выкананай, паколькі выяўлены недахопы ў галіне фіскальнай палітыкі. Да таго ж, палітыка падвышэньня заробкаў, якую летась праводзіў беларускі Ўрад, нэгатыўна адбілася на стане эканомікі.

Савет дырэктароў прыйшоў да высновы: палітыка супрацоўніцтва зь беларускім Урадам можа быць падоўжана. Цяпер гэтаму перашкаджаюць празьмерна амбіцыёзныя пляны кіраўніцтва Беларусі на сёлета. Напрыклад, прагнозныя паказьнікі прадугледжваюць рост валавага ўнутранага прадукту на 4 ці 5 адсоткаў. Тым жа часам, зь меркаваньня прадстаўнікоў МВФ, магчыма разьлічваць толькі на 2 адсоткі.

Марк Хортан паведаміў: прагнозы па росьце прыбыткаў насельніцтва таксама выглядаюць празьмерна амбіцыйнымі. З прагнозным паказьнікам інфляцыі, які складае 20-25 адсоткаў, адмыслоўцы Фонду пагаджаюцца. Аднак, з пазыцыі МВФ, ён ня можа быць дасягнуты з прагназаваным ростам грашовай масы на 40-50 адсоткаў.

Зь цьверджаньня Марка Хортана, Міжнародны валютны фонд спадзяецца, што кіраўніцтва Беларусі адмовіцца ад сваіх занадта амбіцыйных плянаў. У прыватнасьці, адмыслоўцы Фонду не выключаюць, што гэта адбудзецца пад час сустрэчы Лукашэнкі з Урадам, якая адбудзецца 12 лютага, ці пасьля падвядзеньня вынікаў першага кварталу. Спадар Хортан лічыць: прыезд місіі Фонду мэтазгодны толькі пасьля таго, як беларускі Ўрад выкажа гатовасьць скарэктаваць свае пляны.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя