Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Магілеўцы будуць будаваць Маскву - праз 6 месяцаў будаўнікі прыступяць да працы ў расейскай сталіцы. Мэр Масквы Юры Лужкоў у сераду, пры асабістай сустрэчы з губэрнатарам Магілеўскай вобласьці Барысам Батурам, наклаў рэзалюцыю на дакумэнты й канчаткова распарадзіўся аддаць магілеўцам квоту ў будаўніцтве.

Гісторыя супрацоўніцтва Масквы й Магілеву налічвае больш за пяць гадоў. Першым крокам стала стварэньне гандлёвага дому "Магілеў-Масква" - праекту шырока разрэклямаванага, але й дасюль ня дзейснага.

Летась Магілеўская вобласьць і Масква сталі супрацоўнічаць у межах новай дамовы. Усходняя адміністрацыйная акруга стала партнэрам абласнога цэнтру. Гавораць, што ў кулюарах шчыры Лужкоў казаў магілеўскім чыноўнікам: зносіны Масквы й Менску - гэта палітыка, а вось з Магілевам сапраўды можа атрымацца справа, супрацоўніцтва. Першы крок у гэтым накірунку - будаўнічая праграма.

23 студзеня Юры Лужкоў паставіў сваю вырашальную рэзалюцыю на дакумэнтах, паводле якіх магілеўцам даецца квота на будаўніцтва ў расейскай сталіцы. Квота пакуль невялікая - адзін новы жылы дом і два кварталы рэканструкцыі жыльля часоў першай індустрыяльнай забудовы. Але калі ўдасца гэта, то ў пэрспэктыве амбіцыі магілеўскіх будаўнікоў у Расеі разьлічаны, самае малое, на дзесяцігодзьдзе.

Квота на працу ў расейскай сталіцы - вялікая ўдача для магілеўскіх будаўнікоў. Ніхто з кіраўнікоў сёньня ня хоча казаць пра памеры магчымых прыбыткаў - каб не сурочыць кантракту. Але ўва ўсялякім выпадку страт не прадбачыцца, а ў Магілеўскай вобласьці з прычыны недастатковых капітальных укладаньняў будаўніком не хапае працы. Апошнім часам менавіта рабочыя будаўнічых арганізацыяў ёсьць у Магілеве ініцыятарамі акцыяў пратэсту й страйкаў.

Канечне, у Маскве - зусім іншыя грошы. Вось толькі ці знойдуць іх там шэраговыя працаўнікі? Наколькі гэта выгодна для іх - ці пралічвае хто-небудзь? Ці атрымаюць рабочыя якія-небудзь сацыяльныя гарантыі? Напрыклад, вядома, што цяпер у расейскай сталіцы на дробных заказах працуе каля ста магілеўскіх будаўнікоў - пераважна, муляры. Гавораць - няблага там зарабляюць.

А вось рабочыя будаўнічага трэсту нумар 12, пра што Рацыя распавядала, лічаць, што іх падманулі ў Расеі. І цяпер праз суд спрабуюць атрымаць свае заробкі й аплату камандаваньня. Разьбіральніцтва на гэты момант яшчэ не завершана.

Акрамя будаўнічай квоты, урад расейскай сталіцы таксама даў згоду на пастаўку маскоўскім нафта-перапрацоўчым заводам 10-ці тысяч тон дызэльнага паліва для сяўбы на Магілеўшчыне. На льготных умовах - прымальная цана плюс адтэрміноўка ў плацяжох.

За такія цуды, зразумела, рана ці позна давядзецца разьлічвацца. Кажуць, маскоўскія бізнэсмэны атрымаюць права стаць буйнымі акцыянэрамі й уладальнікамі вялікага турыстычнага комплексу, які плянуецца збудаваць у прыгарадзе Магілеву - у Пячэрску. Але гэта, відаць, не адзіны пункт у сьпісе, які ўсталюе раўнавагу ў супрацоўніцтве Масквы й Магілеву.

Ганна Юрчанкова

Радыё Рацыя