Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Перад чальцамі Рады Эўропы выступалі сябры й кіраўнікі БАЖ, а таксама прадстаўнікі афіцыйнага Менску - міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны й дэпутаты Нацыянальнага сходу. З намі на сувязі радыёстудыя Рады Эўропы. Мы гутарым з экпэртам па СМІ Раманам Якаўлеўскім, прэзыдэнтам БАЖ Жанай Літвіной і віцэ-прэзыдэнтам - Андрэем Бастунцом.

Раман Якаўлеўскі: - Мероприятие продолжалось 2 часа. Присутствовало немало депутатов Парламентской Асамблеи Совета Европы. Как очевидец могу сообщить, что с огромным вниманием были восприняты четыре рекомендации, предложенные Белорусской ассоциацией журналистов. Эти рекомендации были приняты. Что касается выступения министра информации Михаила Подгайного, то сам факт его присутствия на таких слушаниях, которые инициировала не официальная белорусская сторона, был воспринят как положительный.

Жана Літвіна: - Асноўнае, пра што можна сказаць пасьля заканчэньня слуханьняў: нам удалося пераканаць удзельнікаў у тым, што побач з патрабаваньнямі, сфармуляванымі эўрапейскімі інстытутамі дачынна беларускае дзяржавы, адным з прыярытэтаў зьяўляецца сытуацыя са сродкамі масавае інфармацыі - калі яна, дзяржава, хоча быць прынятай у эўрапейскія структуры. Ішло абмеркаваньне асноўных чатырох праблем. Перш за ўсё, гэта прывядзеньне беларускага заканадаўства ў галіне сродкаў масавае інфармацыі да міжнародных стандартаў; гэта неабходнасьць стварэньня роўных эканамічных умоваў дзейнасьці дзяржаўных і недзяржаўных СМІ ў нашай краіне; неабходнасьць пачатку дэманапалізацыі дзяржаўнага тэлебачаньня й радыёвяшчаньня. Асноўнае ўражаньне ад вынікаў гэтых слуханьняў - тое, што сёньня публічна было сказана пра гатовасьць Міністэрства інфармацыі й самога міністра Міхаіла Падгайнага накіраваць экспэртам, юрыстам Рады Эўропы праект Закону аб друку на разгляд, на экспэртызу. З боку дэпутатаў Нацыянальнага сходу таксама была прадэманстравана гатовасьць выступіць ініцыятарамі слуханьняў па сытуацыі са сродкамі масавай інфармацыі ў сьценах самога парлямэнту. Гэта, відаць, - самае асноўнае.

Раман Якаўлеўскі: - Михаил Падгайный публично согласился с тем, что должна быть экспертная оценка со стороны Савета Европы. В связи с этим он пообещал по приезде оформить соответствующее приглашение - просьбу. Эта процедура требует прохождения через Министерство иностранных дел. Не исключено, что в обозримом будущем у нас появится очередная авторитетная группа международных экспертов, которая будет рассматривать законопроект о средствах массовой информации.

RR: - Ці шмат залежыць ад урадавай дэлегацыі ў Стразбургу й Міхаіла Падгайнага пэрсанальна ў зьмяненьні сытуацыі ў Беларусі?

Андрэй Бастунец: - Тыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і міністар інфармацыі, відавочна, зьмяніць сытуацыю з мэдыямі ў Беларусі ня змогуць. Але пытаньне, якое сёньня разглядалася, - больш дакладна - тое, што пасьля гэтага будзе рабіць беларуская ўлада, - усё гэта й будзе сьведчыць пра тое, ці на самой справе беларускія ўлады зьбіраюцца рабіць нейкія крокі да лібэралізацыі ў галіне грамадзкага жыцьця. Ці, як гэта сёньня адбываецца, будзе ўціск павялічвацца.

RR: - Гэтую сустрэчу можна назваць нейкім выпрабаваньнем для ўрадавых прадстаўнікоў Беларусі?

Жана Літвіна: - Пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў, у новай палітычнай сытуацыі, якая ўтварылася, беларускія ўлады былі гатовыя разглядаць магчымасьць шырокамаштабнага дыялёгу з краінамі Эўразьвязу. А далей у нашым жыцьці мы назіралі наступнае: з аднаго боку, гатовасьць прадэманстраваць сваю схільнасьць да дыялёгу, і, з другога боку, - адсутнасьць канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі грамадзтва. Таму сёньня, я думаю, - гэта ня так выпрабаваньне для ўлады, як сытуацыя, калі прадстаўнікі ўлады павінны былі даць нейкія гарантыі й паказаць гатовасьць да нейкіх крокаў. Сярод іх - накіраваць Закон аб СМІ на экспэртызу ў Раду Эўропы.

Раман Якаўлеўскі: - Дискуссия будет не бесконечная. Конкретно было сказано: в июне к вопросу о ситуации со средствами массовой информации в Беларуси соответствующий Комитет - по культуре, науке и образованию - вернется.

Радыё Рацыя