Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Партугальскі дыплямат Луіш Кабаса, які ў адмысловай групе дзейнага старшыні АБСЭ адказвае за краіны Ўсходняе Эўропы (і ў тым ліку за Беларусь), пракамэнтаваў рашэньне афіцыйнага Менску не пусьціць у Беларусь былога кіраўніка КНГ АБСЭ Ганса-Георга Віка.

(Кабаса: ) "Я меў некаторую інфармацыю пару дзён таму, што гэта можа адбыцца. Мы атрымалі пэўную інфармацыю зь Вены ў панядзелак, што гэта чакаецца", — заявіў афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ спадар Кабаса.

Ён таксама дадаў:

(Кабаса: ) "Беларусь ёсьць сувэрэннаю краінай, і яна можа выдаваць візы тым, каму яна вырашыць. Мы папросту троху засмучаныя, таму што ягоны тэрмін паўнамоцтваў ужо скончыўся, і наколькі я разумею, ён вяртаўся толькі дзеля завяршэньня пэўных сваіх асабістых справаў. Па-мойму, ён меў пасаду ўва ўнівэрысытэцкай радзе, і гэта насамрэч ніяк не было зьвязана зь ягонай папярэдняй дзейнасьцю ў групе АБСЭ. Але гэта справа беларускіх уладаў і спадара Віка, гэта ўжо ня ёсьць справай АБСЭ. Аднак гэта ня тое, што мы можам вітаць аплядысмэнтамі, вядома".