Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


АБСЭ абвяргае закіды на адрэсу сваёй місіі ў Менску. "Беларусь сама вінаватая ў стварэньні атмасфэры ізаляцыі вакол сябе," – сказаў Адрыян Сэвэрын.

"АБСЭ як і Рада Эўропы дакладна паведамілі ўладам у Менску пра неабходнасьць аднаўленьня дэмакратыі, плюралізму, вырашэньня праблемаў правоў чалавека і вяршэнства закону," – заявіў сёньня Адрыян Сэвэрын, выступаючы перад Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы.

Адказваючы на пытаньне Радыё Сваюода пра супярэчнасьці ў разуменьні будучыні Кансультацыйна Назіральнай Групы АБСЭ ў Менску і ейнага мандату між гэтай арганізацыяй і ўрадам Беларусі, Адрыян Сэвэрын заявіў:

(Сэвэрын: ) "АБСЭ гатовае абмяркоўваць зь беларускімі ўладамі гэтую праблему, але мы не гатовыя і ня будзем гатовыя ізноў абмяркоўваць зьмест мандату АБСЭ. Больш таго, мы не прымаем нейкіх гатовых падыходаў, што адмаўляюць дыялёг. Мя не прымем аднабаковыя рашэньні, якія супярэчаць рашэньню, прынятае нашай арганізацыяй шляхам кансэнсусу".

Непрымальнымі ўмовамі беларускіх уладаў, з-за якіх быў адменены візыт рабочай групы ПАРЭ АБСЭ, Адрыян Сэвэрын назваў жаданьне беларускіх уладаў, каб гэтая паездка рыхтавалася без удзелу місіі КНГ у Менску. Яшчэ адно патрабаваньне ўраду Беларусі, каб пад час сустрэчаў парлямэнтарыяў АБСЭ ў Беларусі іх не суправаджалі прадстаўнікі групы АБСЭ.

(Сэвэрын: ) "Гэта супярэчыць правілам цывілізаванай дыпляматыі, бо паколькі мы маем дыпляматычную місію ў пэўнай краіне, ейны кіраўнік павінен прысутнічаць на нашых сустрэчах. І тое, што беларускія ўлады адсутнасьць прадстаўнікоў КНГ АБСЭ паставілі як перадумову – гэта ёсьць непрымальным для нас".

Адрыян Сэвэрын таксама зазначыў:

(Сэвэрын: ) "Мы верым, што Беларусь будзе інтэграваная ў эўрапейскую супольнасьць, але мы ня можам дасягнуць нармалізацыі нашых адносінаў за кошт прынцыпаў, прынятых усімі цывілізаванымі краінамі".

Гэта быў прэзыдэнт ПАРЭ АБСЭ Адрыян Сэвэрын.

Валер Каліноўскі, Стразбург