Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Адрозна ад разьвітых дзяржаваў сьвету, дзе таксама адзначаецца зьмяншэньне натуральнага прыросту, Беларусь ня можа коштам міграцыі ўхіліць гэтую пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Паводле папярэдніх прагнозаў, праз 50 гадоў у краіне застанецца 8 мільёнаў 300 тысяч чалавек.

Беларусы як нацыя выміраюць з 1994 году. Цяпер у Беларусі жывуць 9 мільёнаў 956 тысяч чалавек — на паўмільёна менш, чым дзесяць гадоў таму. Нават афіцыйныя статыстыкі вымушаныя прызнаць, што пры такой імклівай дэпапуляцыі да 2050 году колькасьць грамадзянаў скароціцца яшчэ на 2 мільёны.

Паводле афіцыйных аналітыкаў, акрамя эканамічнага заняпаду, прычынай дэмаграфічнага крызысу стала п’янства, а сярод моладзі — наркаманія і вэнэрычныя захворваньні. Адмоўны ўнёсак у палітыку народанасельніцтва дадае павелічэньне разводаў, няпоўных сем’яў, пакінутых дзяцей. Аднак многія называюць і іншыя прычыны. Гаворыць выхавацелька дзіцячага садку Аляксандра:

(Аляксандра: ) "Я думаю, што першая прычына — гэта Чарнобыль. Нашмат павялічылася колькасьць дзяцей, якія нараджаюцца з адхіленьнямі. Страх, страх за здароўе".

Падобнага меркаваньня прытрымліваецца хатняя гаспадыня Ларыса й былая бібліятэкарка, а цяпер прадпрымальніца Ірына.

(Ларыса:) "У першую чаргу гэта праблемы эканамічныя. Людзі папросту ня ўпэўненыя ў заўтрашнім дні".

(Ірына: ) "Вінаватая перш за ўсё ўлада. Многія не нараджаюць з тае прычыны, што яны ня могуць даць тое, што хацелі б даць нармальнаму, культурнаму, эўрапейскаму чалавеку".

У сваю чаргу прадстаўнікі ўладных структураў на папрокі ў антынацыянальнай палітыцы звычайна адказваюць словамі Аляксандра Лукашэнкі, якія той сказаў год таму ў адказ на папрокі ў няўвазе да праблемаў сям’і: маўляў, пра дзяцей павінны клапаціцца бацькі, а не дзяржава.

Гаворыць загадчыца аддзелу сямейнай палітыкі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Ірына Чуткова:

(Чуткова: ) "Ня трэба забывацца, што сям’я, калі прымае рашэньне аб нараджэньні дзіцяці павінна ацэньваць свае сілы ды імкнуцца, каб уласнымі сродкамі забясьпечыць дзіцяці нармалёвы ўзровень жыцьця".

І ўсё ж глыбіня дэмаграфічнага крызысу прымусіла чыноўнікаў самага высокага ўзроўню гаварыць пра пагрозу нацыянальнай бясьпецы Беларусі. Цяпер урад пачынае распрацоўваць Нацыянальную праграму на падставе дакумэнту, падпісанага напачатку студзеня Лукашэнкам, — "Закону аб дэмаграфічнай бясьпецы". Аднак паводле экспэртаў фонду народанасельніцтва й разьвіцьця ААН, сілавымі сродкамі праблему народанасельніцтва яшчэ ня вырашыла ніводная краіна сьвету. Гаворыць экспэрт фонду Тацяна Гаплічнік

(Гаплічнік: ) "Палітычнымі захадамі прымусіць нараджаць дзяцей немагчыма, паколькі нараджаюць не таму, што ў краіне не хапае вайскоўцаў, пекараў альбо аратых. У Эўропе таксама скарачаецца насельніцтва, да прыкладу, у Аўстрыі, Швэцыі, Швайцарыі, але зь іншых прычынаў. Гэта эканамічна разьвітыя краіны, і яны могуць выправіць праблему за кошт прытоку мігрантаў. У гэтым сэнсе нашая дзяржава малапрывабная, і гэтая праблема стаіць вастрэй".

Паводле міжнароднай статыстыкі, штогод зямлянаў большае амаль на 80 мільёнаў чалавек. Штодзённа ў сьвеце зьяўляецца 255 тысяч немаўлятаў. Беларусаў сярод іх з кожным годам усё менш.

Галіна Абакунчык, Менск