Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Пад час агульнанацыянальнага апытаньня, праведзенага сёлета ў кастрычніку прадстаўнікамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаваньняў, жыхарам Беларусі прапаноўвалася адказаць на пытаньне: ці бралі яны ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія адбыліся 15 кастрычніка 2000 года.

Былі апытаны каля палутара тысячаў чалавек. Больш за палову зь іх - 59% - у выбарах удзельнічалі; 39% - ня ўдзельнічалі. Па аднаму адсотку рэспандэнтаў альбо нічога ня чулі пра выбары, альбо не адказалі на прапанаванае пытаньне.

Па 21% з тых рэспандэнтаў, хто ня ўдзельнічаў у выбарах, тлумачаць гэта наступнымі прычынамі: дэпутаты ўсё роўна ня будуць адстойваць інтарэсы выбаршчыка; не давяраю ніводнаму з кандыдатаў; не змог трапіць на выбарчы ўчастак, паколькі быў заняты справамі. 18% апытаных сваю няяўку на выбарчыя ўчасткі тлумачаць тым, што цяперашні парлямент нічога не вырашае.

Такім чынам, калі суміраваць адказы грамадзянаў, незадаволеных дэпутатамі і цяперашнім парляментам у цэлым, то стане зразумела, што сёньня больш за палову жыхароў Беларусі - 60% - ня вераць абраным дэпутатам. Кожны дзесяты з апытаных - 12% - лічыць, што выбары "не былі свабоднымі і справядлівымі". 6% адказаўшых ня ўдзельнічалі ў выбарах 15 кастрычніка з-за падтрымкі байкоту, аб'яўленага апазыцыйнымі палітычнымі партыямі.