Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Улады тлумачаць гэты крок "рэзкім ростам даходаў насельніцтва". Ці сапраўды вырасьлі даходы беларусаў, высьвятляў наш карэспандэнт.

Прадстаўнікі Нацыянальнага банку Беларусі лічаць увод у карыстаньне новай 20-тысячнай купюры з выявай палацу Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі вельмі важным крокам. Маўляў, ня трэба будзе людзям насіць з сабой вялікія пачкі грошай. Кіраўнік прэсавай службы Нацбанку Анатоль Драздоў увогуле тлумачыць увядзеньне новай банкноты "рэзкім ростам даходаў насельніцтва".

Сёньня я апытваў людзей рознага веку й заняткаў, жыхароў Менску ды іншых рэгіёнаў Беларусі і вось якія атрымаў адказы на пытаньне "Ці сапраўды рэзка вырас вашы асабістыя даходы?"

(Студэнтка: ) "Мае даходы зьменшыліся, грошай не хапае катастрафічна. Не хапае заплаціць за вучобу. Напрыклад, у Італіі вышэйшыя навучальныя ўстановы ў асноўным бясплатныя, а вучоба ў самых прэстыжных каштуе 80 даляраў на год. Я ж плачу 800 даляраў на год — і гэта мяжа таго, што я магу заплаціць за сваю адукацыю".

(Дзяўчына: ) "На сабе не адчула ніяк".

(Хлопец: ) "Не, мой даход ня вырас, я гэтага на сабе не адчуваю".

(Сталы спадар: ) "Ой-ёй. Дзе ж той даход вырас — наадварот зьнізіўся. Каб быў іншы прэзыдэнт, было б па-іншаму".

(Мужчына: ) "Мой даход ня вырас".

(Дзяўчына: ) "Можа ў іх даходы й растуць, а ў нас — не".

(Спадар: ) "Даход рэзка паніжаецца. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мой сямейны бюджэт рэзка зьменшыўся. Таму гэта толькі характарызуе інфляцыйныя працэсы. Трэба павялічваць зарплаты і пэнсіі. Бо зараз бюджэт пэнсіянэраў, вэтэранаў працы рэзка зьменшыўся. Гэта нядобра й выклікае сацыяльную напружанасьць".

(Пэнсіянэр: ) "Чатыры месяцы пэнсія фактычна заставалася на месцы, а раней была толькі частковая індэксацыя. За гэтыя чатыры месяцы цэны значна вырасьлі. І адбываецца зьбядненьне найперш малазабясьпечаных пэнсіянэраў, як я".

А вось меркаваньне людзей адносна таго, навошта ўлады сьцьвярджаюць, што даходы насельніцтва нібыта істотна павялічыліся:

(Мужчына: ) "Трэба ж неяк наш народ стымуляваць. Быццам бы нешта робіцца. Паказаць міжнароднай супольнасьці, што ўрад думае аб простым чалавеку. А насамрэч гэтага няма".

(Спадар: ) "Гэта прапагандысцкі трук. Бо хочацца, каб усё выглядала добра. Але насамрэч інфляцыя ўсё паглынае і дыскрэдытуе ўладу".

(Жанчына: ) "Прэзыдэнт перад выбарамі абяцаў, што даходы вырастуць, але ўсё гэта словы".

(Дзяўчына: ) "Бабулек супакойваюць, і яны вераць. Бабулькі ж глядзяць тэлевізар. Я дык не гляджу, бо ў мяне стаіць "Cosmos TV". Я гляджу "Euronews", і там пра гэта зусім не гавораць".

(Пэнсіянэр: ) "Даходы ня вырасьлі, гэта няпраўда".

І толькі адна жанчына з усіх апытаных прызналася, што яе даходы апошнім часам пабольшалі:

(Жанчына: ) "Так, мой даход вырас нармальна — на 25 000 рублёў. Раней атрымлівала 80 000 заробак, а цяпер больш за 100 000".

Пры гэтым пераважная большасьць людзей лічыць, што ўвядзеньне ў абарот 20-тысячнай банкноты іхнае матэрыяльнае становішча не палепшыць.

Беларуская банкнота на 20 тысяч цяпер роўная 12 далярам ЗША. Для параўнаньня: у суседніх зь Беларусьсю Літве й Польшчы купюры самай высокай вартасьці 200 літаў і 200 злотых адпавядаюць 50 далярам. Ва Ўкраіне найбольшая банкнота 200 грыўняў — каля 40 даляраў. У Расеі купюра найвышэйшага наміналу 1000 рублёў — адпавядае 33 далярам. А найбольш дарагія купюры ў Латвіі: самая вялікая банкнота 500 латаў — гэта 802 амэрыканскія даляры.

Альгерд Невяроўскі, Менск