20 снежня 2008 г. у архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася калядная сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з моладдзю. паведамляе catholic.by.
Святую Імшу, перад якой быў урачыста ўнесены Віфлеемскі агонь, Мітрапаліт распачаў словамі закліку да ўсіх вернікаў, асабліва моладзі, пра нястомнае захоўванне агню веры і Божай ласкі ў сабе.
Арцыбіскуп таксама павіншаваў вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Калядная сустрэча з моладдзю працягнулася ў дольным касцёле.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY