Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Спачатку плянавалася, што гэта будзе пакрокавая стратэгія дзеяньняў апазыцыі. Але ўрэшце вырашылі назваць дакумэнт "Асноўныя палажэньні плятформы Кансультацыйнай рады".

Прыняцьцё абноўленай плятформы тлумачыцца найперш тым, што папярэдняя і адзіная плятформа была прынятая яшчэ восеньню 1999 году. З той пары ў палітычным жыцьці Беларусі многае зьмянілася.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка, які актыўна працаваў у адмысловай групе, што распрацоўвала дакумэнт, так камэнтуе зьяўленьне ў новай плятформе вялікага міжнароднага блёку:

(Хадыка: ) "Мы, па-мойму, палепшылі плятформу ўзаемадзеяньняў апазыцыйных партыяў у межах Каардынацыйнай рады, улічыўшы такую істотную акалічнасьць, што Вярхоўны Савет 13 скліканьня неяк канчаткова сышоў з палітычнай арэны. У сувязі з гэтым абсалютна неабходна распрацаваць мэханізм прадстаўленьня апазыцыі на міжнародным узроўні, і найбольш зручным інструмэнтам зьяўляецца, вядома, Кансультацыйная рада апазыцыйных палітычных партыяў. І ў новай плятформе, мне здаецца, гэта дастаткова дакладна адлюстравана, таму што посьпех магчымых перамоваў, посьпех усяго працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі ў істотнай ступені залежыць ад пазыцыі міжнароднай супольнасьці, ад яе паслуг для беларускай дэмакратыі й беларускага рэжыму".

У новай плятформе адзначаецца, што правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў: мясцовых, парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх, застаецца прыярытэтам дзейнасьці Кансультацыйнай рады. А мэханізм ажыцьцяўленьня гэтай мэты бачыцца ў перамоўным працэсе паміж уладамі й апазыцыяй. Прычым падкрэсьліваецца, што пачаткам перамоваў павінна стаць стварэньне ў краіне клімату даверу.

На міжнародным узроўні прэзэнтацыя абноўленай плятформы адбудзецца ў Страсбургу, дзе ў наступны панядзелак пачынаецца сэсія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Уладзімер Глод, Менск