1. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  2. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  3. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  4. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  5. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  6. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  7. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  8. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  9. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  10. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  11. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  12. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  13. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  14. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  15. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  16. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  17. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  18. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  19. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  20. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  21. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  22. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  23. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  24. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  25. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  26. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  27. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  28. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  29. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  30. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко


Валанцёры хочуць перагарадзіць дарогу ва ўрочышча, каб па лясным масіве ня езьдзілі на машынах.

Сёньня раніцай урочышча выглядала бязьлюдна, асабліва ў параўнаньні з учорашнім днём. У намёце валанцёры распальвалі буржуйку, геадэзысты рабілі адмысловыя замеры на дарозе. Аднавілася будаўніцтва падземнага пераходу, прыпыненае з прычыны ўчорашняй цырымоніі.

Сёньня раніцай я заўважыла, як па засыпанай пяском шырокай дарозе на Курапацкі пагорак некалькі разоў заяжджала міліцэйская машына. Валанцёр Алесь Гетман мяркуе, што міліцыянты атрымалі загад сачыць за тым, каб з адрэстаўраваным памятным знакам ізноў чаго-небудзь ня здарылася:

(Гетман: ) "Учора пасьля цырымоніі дзесьці а пятай гадзіне прыехаў участковы, паглядзеў на лаўку і зьехаў. Сёньня а сёмай гадзіне раніцы зноў прыяжджалі міліцыянты, пыталіся: дзе лава? Нават ня ведалі, дзе лава знаходзіцца. І паехалі на пагорак на машыне. Мы сёньня абмеркавалі й вырашылі: будзем перагароджваць дарогу, каб па Курапатах ня езьдзілі машыны, нават міліцэйскія".

Натуральна, што сёньня ў Курапатах згадвалі ўчорашнюю цырымонію, падсумоўвалі яе вынікі. Валанцёры, якія ўжо амаль чатыры месяцы ўдзень і ўначы нясуць вахту памяці ў Курапатах, паставіліся да ўдзельнікаў ўчорашніх урачыстасьцяў па-рознаму.

Гаворыць Алесь Гетман:

(Гетман: ) "Было шмат людзей, нават такіх, якія тут ніколі не былі, нават у часе падзеяў 8 і 9 лістапада. І яны рабілі выгляд, быццам яны тут ледзь не галоўныя. Збоку гэта выглядала як самарэкляма перад амэрыканскімі й другімі амбасадарамі, якія прысутнічалі ў часе цырымоніі. Мы не былі на самой цырымоніі, але нас наведалі польскі й літоўскі амбасадары, якія выказалі падзяку валанцёрам, якія знаходзіліся ў той час у намёце".

Акрамя дыпляматаў, заўважыў Алесь Гетман, зь вядомых асобаў у намёт да валанцёраў зайшоў павітацца толькі Станіслаў Шушкевіч.

Але ж галоўнае, мяркуе Алесь Гетман, што мэмарыяльны знак усё ж адноўлены, памяць бязьвінна забітых людзей ушанаваная.

А вось што сказаў пра Курапаты народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч:

(Гілевіч: ) "Гэта месца сьвятое для нас, для нашага народу. Я амаль не сумняваюся, што два маіх дзядзькі тут ляжаць. На сёньняшні дзень невядома, дзе іх магілы. Іх схапілі ў 1937 годзе, і як у ваду... Таму я сюды заўсёды прыходжу з такім пачуцьцём, што гэта нашая сьвятыня, якой мы павінны даражыць.

Ня дай Бог, калі ў грамадзтве будзе слабець памяць і пачуцьцё нашага абавязку перад тымі, каго няма, перад тымі, хто быў так несправядліва й незаконна закатаваны, зьнішчаны. Зрэшты, здаецца, мы гэта ўсё лепш пачынаем разумець".

Ганна Соусь, Менск
-17%
-15%
-30%
-55%
-25%
-20%
-25%
-40%
-20%
-10%
0069757