Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Удзел у фэсце ўзялі рок-гурты з Берасцейскай вобласці: "Бардак-house" (Белаазёрск), Анархасіс (Столні), "Твари" (Ганцавічы), Погружение (Бяроза), Fata Morgana (Кобрын), Баланс (Кобрын), Аэръ, "Клей", "Skidrow", "Сьцяна" (Брэст). Пераможцам фэсту стаў брэсцкі гурт

"Сьцяна", які атрымаў магчымасць запісаць дэмаальбом у прафесійнай

гуказапісваючай студыі. Па прызнанні журы, пераможцу было вызначыць

цяжка. Як адзначыў член журы Сяржук Бахун, у столінскага "Анархасіса"

была больш якасная музыка і выдатны голас саліста, але "Сьцяна"

абыйшла па астатніх паказчыках: жаночы вакал, саксафон, праца ў

камандзе. Прыз сімпатый гледачоў атрымаў кобрынскі "Баланс".

Падтрымаць маладых выканаўцаў прыехаў гурт "Сад" з Брэста, які

выступіў на гала-канцэрце. Сваімі артыстычнымі дадзенымі вызначыўся

гурт "Бардак-house": па агульнаму меркаванню, на Берасцейшчыне завёўся

свой Мэрлін Мэнсан.

Гаворыць прадстаўнік прадзюсарскай кампаніі "Беларуская музычная

альтэрнатыва" Сяржук Баун: "Кобрын- горад расейскай культуры, Сувораў

тут нацыянальны герой. Вельмі моцна развітае РНЕ. І таму мы вырашылі

ладзіць канцэрт менавіта тут. Для Кобрына гэта грандаёзная падзея.

Такіх канцэртаў яшчэ не было ніколі. Прыяжджалі "Краскі", але рок,

жывы гук - такога яшчэ не было ніколі. Мы хочам, каб развівалася

беларускамоўная рок-музыка. Некаторыя гурты - "Бардак-house" і Аэръ -

нават напісалі песні па-беларуску адмыслова для фэсту. "Сад", які

выступаў на гала-канцэрце, таксама запісаў па нашай просьбе

беларускамоўную песню. А пераможцы - "Сцяна" - у Брэсце з кожным

паўгоддзем набываюць усё большую папулярнасць".

Як зазначыў галоўны арганізатар фэсту і старшыня "Абракадабры" Ягор

Вяршыла, "Гэа быў першы прарыў. Перапоўненая зала паказала, як

патрэбныя такія імпрэзы. У нас яшчэ ёсць ідэя стварэння маладзёжнага

клуба, бо ў нас 70-тысячны горад і яшчэ раён, і тут няма ніводнай

прыстойнай дыскатэкі. Мы хочам зрабіць клуб для моладзі, дзе можна

было б і адпачыць, і павучыцца. Але пакуль гэта толькі ідэя. А "Крок"

мы будзем імкнуцца зрабіць штогадовым, Магчыма, што з палескага ён

перарасце на памежную зону і будуць запрашацца таксама ўкраінскія і

польскія гурты. Беларускім прадзюсерскім камапніям таксама было б

цікава пабачыць маладыя таленавітыя гурты. Улетку мы паспрабуем

арганізаваць рэйверскі фэст. Каля 2 месяцаў таму мы ўжо праводзілі

спаборніцтва брэйк-дансераў з усёй вобласці. А кобрынскія рэйверы

лічацца лепшымі ў Берасцейшчыне".

BARC List NEWS