Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У справаздачы аўтарытэтнейшай брытыйскай групы Jane's Defence Information сьцьвярджаецца, што Беларусь ёсьць адной з самых "скрытых і безадказных экспартораў зброі". У першай палове 2001 году кошт беларускага экспарту зброі для арабскіх, палестынскіх і альбанскіх экстрэмістаў склаў 500 млн. даляраў. І гэта без уліку кошту зброі, прададзенай чачэнскім сэпаратыстам.

Нягледзячы на публічную падтрымку Масквы ў чачэнскай вайне й асуджэньне ісламскага фундамэнталізму, Беларусь пастаўляла зброю чачэнскім сэпаратыстам ды ісламскім ваенізаваным групоўкам.

Аўтарытэтная й надзвычай уплывовая брытыйская група Jane's Defence Information у сваёй публікацыі (Intelligence Digest) назвала Беларусь "адным з самых скрытых і безадказных экспартораў зброі". Афіцыйны Менск пастаўляў зброю чачэнскім сэпаратыстам, спачатку выпраўляючы яе ў Турцыю й Грузію.

Пасярэднікамі ў гэтым гандлі - згодна з брытанскімі крыніцамі - былі даўнія сябры элітнай беларускай антытэрарыстычнай спэцслужбы "Алмаз", якая ад пачатку створана для барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, але выкарыстоўвалася ў барацьбе з палітычнымі апанэнтамі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

"Дагэтуль, аднак, не пацьвердзілася ранейшая інфармацыя пра тое, што сябры "Алмазу" змагаліся на баку чачэнскіх сэпаратыстаў", - піша Jane's Intelligence Digest.

Пастаўкі зброі - паводле публікацыі - каардынаваліся праз былога шэфа Рады Бясьпекі Віктара Шэймана, які цяпер займае пасаду генэральнага пракурора. "Паводле дадзеных амэрыканскай і ізраільскай выведак, Беларусь стала найбуйнейшым у сьвеце экспарторам сьмертаноснай зброі для сьвету ісламу" - высноўваюць аналітыкі Jane's. У першай палове 2001 году кошт беларускага экспарту зброі для арабскіх, палестынскіх і альбанскіх экстрэмістаў склаў 500 млн. даляраў.

Значная частка беларускага экспарту зброі ў дарозе да афіцыйна вызначанай кропкі зьмяняе кірунак - і патрапляе ў рукі радыкальных ісламскіх груп альбо ў авантурныя краіны, што ўваходзяць у ААН-аўскі сьпіс тых дзяржаваў, супроць якіх уведзена эмбарга на пастаўкі зброі.

Дакладна вядома, што танкі Т-55 і самалёты Мі-24 патрапілі ў Алжыр, Судан і Таджыкістан. Беларусь таксама дапамагла ўладам у Багдадзе ў мадэрнізацыі іракскай сыстэмы супрацьракетнай абароны, выкарыстоўваючы для гэтага тэхналёгію СА-3 і экспэртызу беларускіх тэхнікаў.

Беларусь, у якой пражывае менш за 10 млн. чалавек, пасьля распаду СССР атрымала ў спадчыну вялікую колькасьць савецкага арсэналу зброі, які ў значнай частцы ўжо насёньня прададзены. Афіцыйны Менск адмаўляе ўсе гэтыя зьвінавачаньні, не камэнтуючы, аднак, канкрэтных пытаньняў і канкрэтных лічбаў.

Радыё Рацыя