Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Адною з прычын гэтага ёсьць жаданьне спыніць крадзяжы паліва, што апошнім часам пачасьціліся ў калгасах і саўгасах.

Газавае паліва нельга зьліць і прадаць, як кажуць, налева. Акрамя таго, яно таньнейшае й заўсёды ёсьць у наяўнасьці. Таму некаторыя гаспадаркі пераводзяць на яго ня толькі аўтамабілі, якім патрэбна дызэльнае паліва, але й легкавікі з бэнзынавымі рухавікамі.

Першае месца тут належыць Баранавіцкаму раёну. Напрыклад, у калгасе "Шлях Леніна" нават набылі ўласнае аўтазаправачнае абсталяваньне, якое дазволіць самастойна забясьпечваць газавым палівам увесь калгасны транспарт.

На газ пераведзена амаль траціна карбюратарных аўтамабіляў бройлернай фабрыкі "Дружба", а цалкам па раёне іх налічваецца ўжо болей за дзьве сотні. Гэта амаль што палова ад агульнае колькасьці пераведзеных на газавае паліва адзінак аўтатранспарту ў Берасьцейскай вобласьці.

Цікава, што цягам мінулага году гэтая лічба павялічылася амаль удвая. Паводле афіцыйных зьвестак, такія захады дапамаглі зэканоміць дызэльнага паліва дванаццаць адсоткаў, а бэнзыну - дваццаць тры адсоткі.

Да таго ж, як паведамляе Камітэт па вясковай гаспадарцы й харчаваньні, калгасы й саўгасы Берасьцейшчыны пачынаюць часьцей выкарыстоўваць і гужавы транспарт. Колькасьць коней у калгасных гаспадарках на сёньняшні дзень складае дваццаць тысяч адзінак, што на пяць тысяч болей за колькасьць коней у прыватных гаспадарках.

Сяргей Місіюк

Радыё Рацыя