Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Яны заклікаюць максымальна пашырыць кантакты эўрапейцаў з эканамічнымі й палітычнымі элітамі Беларусі. Лідэр Народнай Грамады Мікола Статкевіч, ад партыі якога зыходзіла ініцыятыва прыняцьця "новай стратэгіі", заявіў Рацыі, што ў дакумэнце падаецца кірунак супрацы, які можа скласьці альтэрнатыву аднабаковай арыентацыі Беларусі на Расею. Назіральнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што пад стратэгіяй няма подпісу прадстаўнікоў буйнейшых правых партыяў.

9 беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў вырашылі дапамагчы напоўніць зьместам прадэкляраваную эўрапейцамі "пакрокавую стратэгію" й прапанавалі міністрам замежных справаў краінаў-сяброў Эўрапейскага Зьвязу свой варыянт новай стратэгіі дачыненьняў Эўропы зь Беларусьсю.

Сэнс дакумэнту ў тым, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў эўрапейцы не павінны ізаляваць нашую краіну й жорстка ціснуць на афіцыйнае кіраўніцтва, але мусяць паспрабаваць улучыць Беларусь у арбіту эўрапейскіх працэсаў праз максымальныя кантакты й супольныя праекты зь мясцовымі палітычнымі й эканамічнымі элітамі, грамадзкімі арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі й г.д. Яшчэ адной важнай тэзай стратэгіі ёсьць прапанова зьвярнуцца да Расеі, якая павінна прымаць удзел у выпрацоўцы эўрапейскай стратэгіі адносна Беларусі.

На думку падпісантаў, якія вінавацяць цяперашні палітычны рэжым у Беларусі за "значнае адставаньне ад агульнаэўрапейскіх і ўсясьветных працэсаў", Эўропа мусіць максымальна пашыраць кантакты зь беларусамі - і гэта "будзе спрыяць паслабленьню адміністратыўных рычагоў узьдзеяньня цяперашняга палітычнага рэжыму".

У новай стратэгіі дачыненьняў Беларусі з Эўропай гаворыцца: "аказаньне дапамогі ў стварэньні на тэрыторыі Беларусі прававых умоваў, якія будуць спрыяць разьвіцьцю цывілізаваных эканамічных стасункаў і станоўчага інвэстыцыйнага клімату, што непазьбежна прывядзе да інтэграцыі Беларусі ў агульнаўсясьветныя эканамічныя працэсы". Прыкладана ў гэткім жа стылі вытрыманы й увесь дакумэнт, у якім дастаткова шмат дэклярацыяў і прапановаў агульнага зьместу.

Ініцыятар прыняцьця новай стратэгіі дачыненьняў Эўропы зь Беларусьсю, лідэр Народнай Грамады Мікола Статкевіч называе сваю стратэгію "мяккай".

М.С.: - Ёсьць дзьве стратэгіі вяртаньня Беларусі ва ўлоньне дэмакратыі - жорсткая й мяккая. Жорсткая стратэгія ўжо выпрабоўвалася. Гэта, значыць, па сутнасьці: ціснуць з дапамогаю ўсіх магчымых рэсурсаў. Другая стратэгія мяккая - ствараць умовы для пераменаў. Яна больш тонкая, гнуткая, і патрабуе больш часу й намаганьняў. У беларускіх умовах мяккая стратэгія больш прывабная. Ня толькі таму, што жорсткая сябе не паказала. Беларусь - не Югаславія. І ўжываньне жорсткай стратэгіі вяртаньня Беларусі на шлях дэмакратыі можа прывесьці да страты сувэрэнітэту краіны. Таму што яна тады будзе ўпіхвацца ў склад Расеі. Адступаць ім ёсьць куды, ёсьць манеўр. Таму мы лічым, што краіну трэба адкрываць найперш эканамічна. Каб унутры краіны, сярод элітаў, утвараліся й фармаваліся групы, зацікаўленыя ў эканамічных і палітычных рэформах. Мы лічым, што ізаляцыя працуе супраць дэмакратыі. Мы лічым, што рэжым павінен быць пазбаўлены манеўраў: ён увесь час балянсуе паміж Захадам і Ўсходам, палохаючы то таго, то іншага. Мы лічым, што павінна быць узгодненая палітыка. Апошнія падзеі - стасункі Расеі й Эўропы - даюць спадзяваньне на выпрацоўку такой адзінай стратэгіі.

Мікола Статкевіч, не хаваючы сваіх сувязяў зь Нямеччынай, паведаміў: у лістападзе ён меў сустрэчы зь лідэрамі Польшчы, Швэцыі й Нямеччыны, і здабыў падтрымку ўласных памкненьняў. У новай стратэгіі дачыненьняў з Эўропай 9 палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў просяць прадстаўнікоў Эўразьвязу падтрымаць ініцыятыву па стварэньні аб'яднанай групы экспэртаў Расеі, Эўразьвязу, ЗША й Беларусі пад эгідай АБСЭ. Акрамя таго, прапаноўваецца правесьці канфэрэнцыю, на якой можа быць прынятая адзіная стратэгія Расеі й Эўразьвязу ў стасунках зь Беларусьсю.

RR: - Наколькі я Вас разумею, Вы гаворыце пра магчымы ўплыў і ролю Расеі, якая будзе дамаўляцца з Эўропай пра мэханізмы ўнутрыпалітычнай беларускай трансфармацыі?

М.С.: - Можна сказаць і так. Мы жадаем скаардынаванай палітыкі Эўропы адносна Беларусі. Каб не было гэтых страхаў: што будзем ціснуць і ўпхнём Беларусь у склад Расеі, альбо: што страцім адзінага саюзьніка. Трэба дамовіцца.

Дамаўляцца ў такім фармаце выказалі гатовасьць левыя партыі - Народная Грамада, Партыя працы Бухвостава, камуністы Калякіна, а таксама ачольнікі грамадзкіх арганізацыяў - Тацяна Процька ад БХК, Генадзь Грушавы ад Фонду "Дзецям Чарнобылю", Міхаіл Марыніч ад "Дзелавой ініцыятывы", Леанід Заіка ад Фонду "Стратэгія", Ніна Стужынская ад Беларускай жаночай лігі й дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд.

Назіральнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што пад стратэгіяй няма подпісаў кіраўнікоў буйнейшых правых партыяў Беларусі. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька назваў дакумэнт "вельмі сырым і блытаным " і выказаў непаразуменьне датычна таго факту, што ініцыятары стратэгіі зьвяртаюцца да Эўразьвязу, а просяць яе зацьвердзіць у АБСЭ й Расеі. Сярод прынцыповых разыходжаньняў спадар Лябедзька назваў тое, што ў дакумэнце "супрацьпастаўляецца амэрыканскі й эўрапейскі падыходы да Беларусі".

Да таго ж, лідэр АГП нагадаў: менавіта Аляксандар Лукашэнка выступае за тое, каб кожная эўрапейская арганізацыя мела свой падыход да вырашэньня беларускага пытаньня - тады ж афіцыйнаму Менску вельмі лёгка гэтым маніпуляваць. Прадстаўнікі Кансультацыйнай нарады апазыцыйных палітычных партыяў Беларусі выступаюць за тое, каб у міжнародных арганізацыяў было кансалідаванае меркаваньне. Менавіта гэтым спадар Лябедзька тлумачыць свой скепсыс.

А.Л.: - Па-першае, гэты дакумэнт даволі сыры. Па-другое, невядома, з чым зьвязаны зварот менавіта да Эўразьвязу - і адсоўваньне гэтакім чынам амэрыканцаў на другі плян. І, па-трэцяе: калі зьвяртацца, то трэба было зьвяртацца непасрэдна да ўсіх арганізацыяў, уключаючы і АБСЭ, і Раду Эўропы.

Гэтак разважыў Анатоль Лябедзька, які традыцыйна рэпрэзэнтуе беларускую апазыцыю ў міжнародных структурах. Ён прадказвае ўжо сёньня вынікі стратэгіі, пры якой кожная палітычная партыя будзе крочыць у Эўропу самастойна.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя