Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У некаторых вайсковых частках Узброеных Сілаў у цырымоніі прыняцьця ваеннай прысягі маладым папаўненьнем, якая пройдзе 27 студзеня, могуць узяць удзел праваслаўныя сьвятары. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйнага забесьпячэньня Міністэрства абароны падпалкоўнік Мікалай Раманюк. Ён падкрэсьліў: удзел сьвятароў у цырымоніі прыняцьця прысягі можа адбыцца "толькі з асабістай ініцыятывы камандзіраў вайсковых частак і злучэньняў". Падпалкоўнік Раманюк паведаміў: насёньня 55-65 адсоткаў прызыўнікоў называюць сябе праваслаўнымі й 5-6 адсоткаў - католікамі. "У Расейскім войску да рэвалюцыі праваслаўны сьвятар быў ня толькі прадстаўніком сваёй канфэсіі, але й зьвяном паміж ваеннаслужачымі розных веравызнаньняў і Богам" - адзначыў спадар Раманюк. Гэтым прынцыпам, паводле падпалкоўніка, Беларуская праваслаўная царква кіруецца й цяпер. 18 студзеня Міністэрства абароны Беларусі праводзіць навукова-практычную канфэрэнцыю "Патрыятычнае выхаваньне як складовая частка дзяржаўнай ідэалёгіі. Выхаваньне моладзі ў духу грамадзянскасьці й патрыятызму, гатовасьці да вайсковай службы", у межах якой упершыню будзе працаваць сэкцыя "Праваслаўе й абарона Айчыны".

Радыё Рацыя
,