Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У часе афіцыйнага візыту Ўладзіміра Пуціна ў Варашаву й ягоных перамоваў з польскім прэзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім адным з галоўных павінна стаць пытаньне будаўніцтва другой лініі газаправоду "Ямал-Заходняя Эўропа". Пакуль будаўніцтва другой лініі адкладаецца на нявызначаны тэрмін, а значыць, адкладаюцца й спадзевы афіцыйнага Менску на атрыманьне "амаль бясплатнага газу". Пляны будаўніцтва газаправоду "Ямал-Заходня Эўропа" - тэма дня РР.

Спадзевы афіцыйнага Менску на "газавы камунізм" адкладаюцца да таго моманту, пакуль пытаньне будаўніцтва другой лініі газаправоду "Ямал-Заходня Эўропа" ня буддзе вырашанае. Беларускія ўлады спадзяваліся, што з увядзеньнем у эксплюатацыю другой лініі газаправоду складзецца сытуацыя, пры якой кошты за транспартаваньне расейскага газу па беларускай тэрыторыі будуць амаль цалкам пакрываць кошты на закуп газу. Пляны беларусаў псуе польскі бок.

Другая лінія газаправоду "Ямал-Заходняя Эўропа" праходзіць праз тэрыторыю Беларусі й далей у Польшчу, Славаччыны й Заходнюю Эўропу. "Газпром" выбраў самы кароткі шлях трубы праз польскую тэрыторыю - перамычка павінна была пралегчы праз два польскія запаведнікі й дайсьці да Вялікіх Капушанаў. Спачатку польскі бок на гэты варыянт пагадзіўся, аднак пазьней Варашава зразумела, што ня кепска было б, каб газаправод абслугоўваў і буйныя польскія рэгіёны, якія маглі б браць газ з расейскай трубы. Гэты варыянт, якія б задавольваў патрэбы польскіх спажыўцоў паліва, дазволіў бы польскаму боку выконваць абавязкі па закупцы расейскага газу. Аднак гэты варыянт значна падоўжыў бы маршрут польскай перамычкі.

Дамагчыся свайго польскі бок паспрабаваў праз акцыянэрнае таварыства "Эўрапольгаз" - апэратара праекту. Яшчэ ў часе травеньскага візыту расейскага прэм'ера Міхаіла Касьянава палякі паставілі пытаньне пра тое, каб Расея пагадзілася саступіць сваю долю кампаніі "Эўрапольгаз". Цяпер ў "Эўрапольгазе" па 48% акцыяў мае расейскі "Газпром" і польскі дзяржаўны канцэрн. А 4% акцыяў належаць польскаму прадпрымальніку Аляксандру Гудзаватаму, у якога не склаліся стасункі з польскім урадам. Польскі ўрад заяўляе, што пагодзіцца на пабудову міжсыстэмнай перамычкі праз Польшчу (альбо другой лініі газаправоду) толькі пры ўмове, калі кампанія Гудзаватага "Бартімпэкс" перадасьць свае акцыі польскаму боку. Такім чынам польскі ўрад атрымае кантрольны пакет "Эўрапольгазу". Расея на такі варыянт не пагаджаецца, бо дагэтуль "Газпром" пры дапамозе Гудзаватага мог кантраляваць сытуацыю й праводзіць патрэбныя "Газпрому" рашэньні.

Аглядальнік расейскай газэты "Ведомости" Аляксандар Бекер у інтэрвію Рацыі назваў гэтую сытуацыю тупіковай.

А.Б.: - Это ситуация тупика. Компромисс можно найти там, где интересы согласованы. А тут невозможно согласовать, ибо каждый видит в проекте свой национальный интерес. 4%, принадлежащие Гудзоватому, решают все - этот тот ключевой акционер. Если Россия соглашается отдать эти 4 процента, то она теряет контроль. То же самое и Польша. И никто уступать не желает.

Польскі бок тлумачыць свой скепсіс у стаўленьні да будаўніцтва другой лініі газаправоду тым, што Польшчы ня трэба столькі расейскага газу. Акрамя таго палякі асьцерагаюцца, што, калі яны ня будуць выконваць дамовы на закуп пэўнай колькасьці расейскага газу, "Газпром" пачне забіраць полькую маёмасьць ў лік кампэнсацыі доўгу.

Камэнтуючы сытуацыю, аглядальнік польскай газэты Rzeczpospolita Павэл Рэшка заявіў:

П.Р.: - Сытуацыя палягае ў тым, што польскі бок быў гатовы адмовіцца ад будоўлі другой лініі газаправоду й пагадзіцца на будаўніцтва паўднёвай, самай кароткай перамычкі ўзамен на тое, што Расея (у тым ліку "Газпром") зьменшыць ліміт газу. Гэта азначае, што Польшча купіць столькі газу, колькі й падпісана ў дамове, толькі расьцягне гэта па часе. Карацей кажучы, Польшчы ня трэба столькі газу, бо яна ім запханая. Тэмпы эканамічнага росту ў Польшчы паменшыліся. Акрамя таго, мы павінны штосьці рабіць з газам з Нарвэгіі.

І польскія, і расейскія экспэрты разумеюць, што заявы некаторых польскіх палітыкаў пра адмову Польшчы ад будаўніцтва газаправоду хутчэй ёсьць блеф. Пад дамовай, падпісанай у 1993 г. стаіць подпіс прадстаўніка польскага боку. "Акрамя таго, - нагадаў Аляксандар Бэкер, - Польшча не самастойная ў прыняцьці такіх рашэньняў".

А.Б.: - Польша не может просто так, по собственной инициативе отказаться от этой перемычки. В этом случае она нарушает протокол от 1993 года. И мы должны принять во внимание то обстоятельство, что негласно на Польшу оказывает давление Европейский союз, куда она собирается вступить. И операторами этого проекта являются крупнейшие европейские компании из Франции, Италии и Германии - ключевые игроки ЕС. И от них во многом зависит скорость вступления Польши в ЕС. Европейцы будут пытаться потушить этот конфликт.

Са сваімі спадзевамі на транзытны расейскі газ Беларусь апынулася ў становішчы нявесты, якой застаецца толькі дачакацца свайго шчасьця. Па вялікім рахунку Беларусь мала цікавяць, якім чынам другая лінія газаправоду "Ямал-Заходняя Эўропа" пройдзе па польскай тэрыторыі й які гэта будзе маршрут. Галоўнае, каб гэта здарылася хутчэй. У гэтым выпадку пачнуць спраўджвацца мары афіцыйнага Менску на "газавы камунізм", калі кошты за транзыт расейскага газу будуць амаль цалкам пакрываць кошты на закуп Беларусьсю гэтага паліва.

Дырэктар Цэнтру ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі пры Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце Юры Шаўцоў, камэнтуючы сытуацыю з будаўніцтвам перамычкі, заявіў Рацыі.

Ю.Ш.: - Беларусам значна лепш, каб труба прайшла па прамысловых польскіх раёнах. Гэта азначала б, што колькасьць спажытага й прапампаванага па трубе газу павялічылася б. Палякі хочуць, каб "Газпром" зрабіў бы такую дугу праз асноўныя прамысловыя рэгіёны і такім чынам яны будуць пакідаць для сябе болей газу. А калі труба пройдзе напрасткі ў Славаччыну, то Польшча будзе толькі транзытнай тэрыторыяй.

RR: - Польскія экспэрты гавораць, што й у самой Польшчы, і ў Заходняй Эўропе зьмяншаюцца патрэбы ў газе - прагназаваныя паказьнікі спажываньня газу аказаліся значна меншыя. Гэта так?

Ю.Ш.: - Не. Практычна ўсе кантракты "Газпрому" ў Эўропе, пад якія будуюцца гэтыя трубы, разьлічаныя як мінімум на 10 гадоў - яны доўгатэрміновыя. Тут няма вялікага ўплыву рынкавай кан'юнктуры. Потым трэба ўлічваць, што кошты на нафту вельмі нестабільныя: вы бачыце, як яны скачуць. Натуральна, што гэта не дадае попыту на нафту. І вялікая колькасьць карыстальнікаў зацікаўленая менавіта ў газе, які мае значна больш устойлівую цэнавую кан'юнктуру. Урэшце, ёсьць галоўная тэндэнцыя: Нямеччына адмаўляецца ад нуклеарнай энэргетыкі. А гэта азначае, што попыт на вуглевадародную сыравіну, перш за ўсё на газ, у Эўропе будзе расьці.

RR: - Ці маюць рацыю экспэрты, якія прагназуюць, што з момантам здачы ў экплюатацыю другой лініі газаправоду "Ямал-Заходняя Эўропа" сытуацыя (у тым ліку палітычная) у Беларусі закансэрвуецца?

Ю.Ш.: - Так, натуральна. І зараз Беларусь мае вельмі трывалую палітычную сытуацыю. Расейскі газ яе толькі ўмацуе.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя
0058045