Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Парлямэнцкая асамблея NATO выказвае глыбокае шкадаваньне з нагоды таго, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 15 і 29 кастрычніка, не адпавядалі міжнародным патрабаваньням да свабодных, справядлівых, падсправаздачных і празрыстых выбараў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў справе Беларусі, аднагалосна прынятай на плянарным паседжаньні чарговае сэсіі асамблеі, што прайшла ў Берліне.

Паводле Мечыслава Грыба, які разам з Анатолем Лябедзькам у якасьці назіральнікаў удзельнічалі у сэсіі, праект рэзалюцыі рыхтаваўся польскай дэлегацыяй для Грамадзянскага камітэту — структурнага аддзелу Парлямэнцкай асамблеі NATO. Прапановы таксама ўносілі прадстаўнікі Злучаных Штатаў Амэрыкі й Нямеччыны. У прыватнасьці, яны хацелі ўключыць у дакумэнт палажэньне пра тое, што адзіным легітымным вышэйшым законадаўчым ворганам у Беларусі зьяўляецца Вярхоўны Савет 13-га скліканьня. Пра тое, што з гэтага атрымалася — распавядае Мечыслаў Грыб:

(Грыб: ) "Маё недаўменьне – прадстаўніцтва Вялікай Брытані выступіла супраць. Іх падтрымала прадстаўніца Італіі".

Гэта быў назіральнік на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі NATO Мечыслаў Грыб.

А прадстаўнік Расеі, якая зьяўляецца асацыяваным сябрам Парлямэнцкай асамблеі NATO, дамагаўся, каб рэзалюцыя ў справе Беларусі ўвогуле была зьнятая з абмеркаваньня. Ягоны дэмарш, аднак, посьпеху ня меў…

Гаворыць спадар Грыб:

(Грыб: ) "На цывільным Камітэце супраць гэтай рэзалюцыі выступаў прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі, прадстаўнік дзяржаўнай Думы, які прапанаваў зьняць гэтую рэзалюцыю і наоглу не разглядаць. Дык вось на яго прапанову ніхто ўвагі не зьвярнуў".

Гэта быў назіральнік на сэсіі Парлямэцкай асамблеі NATO Мечыслаў Грыб.

Такім чынам, у праекце рэзалюцыі захавалася палажэньне пра тое, што Парлямэнцкая асамблея NATO выказвае глыбокае шкадаваньне з нагоды таго, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 15 і 29 кастрычніка, не адпавядалі міжнародным патрабаваньням да свабодных, справядлівых, падсправаздачных і празрыстых выбараў.

Больш таго, у заключнай частцы дакумэнта гаворыцца пра падтрымку намаганьняў беларускай дэмакратычнай апазыцыі, скіраваных на байкот нелегітымных парлямэнцкіх выбараў.

Парлямэнцкая асамблея NATO зьвяртаецца да ўрадаў і парлямэнтаў краінаў, што ўваходзяць у NATO, з заклікам узмацніць ініцыятывы, якія паказалі б беларускім уладам, што яны мусяць выконваць свае забавязаньні ў рамках АБСЭ, асабліва ў галіне правоў чалавека. Урадам і парлямэнтам рэкамэндуецца падтрымаць зварот парлямэнцкае "тройкі" да палітычнага кіраўніцтва Беларусі, накіраваны на тое, каб урад Беларусі пачаў сапраўдны й значымы дыялёг з апазыцыяй. Мэта такога дыялёгу — разьвязаць крызыс, што йснуе ў Беларусі.

Цікава, што на плянарным паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі NATO гэты праект быў прыняты без адзінай папраўкі і за яго галасавалі ўсе без выключэньня краіны, што ўваходзяць у асамблею.

Уладзімер Глод, Менск