Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Аляксандар Лукашэнка даў згоду на далучэньне краіны да Канвэнцыі аб прызнаньні кваліфікацыяў, што адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Эўропе.

Ініцыятарам далучэньня Беларусі да Лісабонскай Канвэнцыі, якая прадугледжвае ўзаемнае прызнаньне дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі, стала Міністэрства адукацыі. Камэнтуючы гэтае рашэньне нашаму Радыё, галоўны інспэктар міністэрства Лазар Жаваранкаў зазначыў:

(Жаваранкаў: ) "Сыстэмы адукацыі ў кожнай краіне розныя. І калі наш грамадзянін зь незавершанай адукацыяй прыяжджае ў іншую краіну, ён можа падаць там дакумэнт, што вывучаў дома такія й такія прадметы. І новая краіна можа прыняць такога грамадзяніна на другі ці трэці курс для працягу адукацыі. Гэта ж тычыцца і дыплямаваных асобаў. У выпадку адмовы краіна мусіць даказаць, што ня можа прызнаць такога спэцыяліста на падставе канкрэтнай прычыны. Ужо больш як 50 краінаў далучыліся да Лісабонскай Канвэнцыі".

Ухваляюць далучэньне да Канвэнцыі й прадстаўнікі вышэйшых навучальных установаў. Напрыклад, кіраўнік упраўленьня міжнародных сувязяў Белдзяржунівэрсытэту Аляксандар Рухля прагназуе, што дыплёмы выпускнікоў БДУ будуць прызнаваць у многіх краінах Эўропы.

(Рухля: ) "Перш за ўсё інфарматыка — нашы ўнівэрсытэцкія праграмісты. Усе праграмісты, што паехалі за мяжу з прызнаньнем ці без прызнаньня дыплёмаў, знаходзяцца на вельмі добрых пасадах. Вялікая група іх узначальвае лябараторыі ў Канадзе, Штатах, Нямеччыне. Фізыка, якая выкладаецца ў нас на высокім узроўні, фізыка паўправаднікоў, хімія — гэта тыя кірункі ведаў, дзе нашы дыплёмы за мяжой будуць прызнавацца лёгка. За выпускнікамі БДУ цяпер гонка", — паведаміў Аляксандар Рухля.

Экспэрты прагназуюць, што далучэньне Беларусі да Лісабонскай Канвэнцыі можа справакаваць яшчэ большы адток спэцыялістаў у сфэры дакладных навук і інфармацыйных тэхналёгіяў. Зрэшты, ёсьць у Беларусі й вялікая катэгорыя спэцыялістаў, чые дыплёмы наўрад ці дапамогуць іхным уладальнікам знайсьці працу ў Эўропе. Вось што мяркуе на гэты конт спадар Рухля:

(Рухля: ) "На жаль, такія дысцыпліны як філязофія, гісторыя, палітычная эканоміка — я баюся кагосьці тут пакрыўдзіць, але мне здаецца, што гэтыя навукі ня дасягнулі належнага ўзроўню. Таму па гэтых навуках я б і не сьпяшаўся прызнаваць нашыя дыплёмы", — зазначыў Аляксандар Рухля.

Міхал Стэльмак, Менск