Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У новым альбоме выканаўца спрабуе аднавіць сярэднявечную традыцыю чытання тэкстаў. Урыўкi са "Слова пра паход Iгаравы", Статута Вялiкага княства Лiтоўскага, "Песнi пра зубра", "Пана Тадэвуша" будуць чытацца на мовах арыгiналаў на фоне старажытных iнструментаў - гусляў, лiры,

дуды, лютнi. Сёлета выйшлі два новыя альбомы "Старога Ольсы" пад назвамі "Келіх

кола" і "Вір". У альбомах спалучаюцца сярэднявечныя балады з

фальклорнымі і фольк-мадэрновымі кампазіцыямі, заснаванымі на

беларускай абрадавай спадчыне. Гучаць аўтэнтычныя беларускія

інструменты (валынкі, гуслі, ліра, жалейка, свірэль, труба, варган,

бубен, барабаны) у спалучэнні з партыямі гітары і флейты. Кіраўнік

гурта Зміцер Сасноўскі з'яўляецца аднім з нешматлікіх вучняў

латвійскага майстра Д. Вуцыса і іграе на большасці старажытных

інтрументаў, якія сам збірае і рэстаўруе. Альбомы "Старога Ольсы"

пабачылі свет дзякуючы міжнароднай арганізацыі "Згуртаванне беларусаў

свету "Бацькаўшчына"", прадзюсару Арыне Вячорка, арганізатару і

генеральнаму прадзюсару "Рок-каранацыі" фірме "Каўчэг".

Гурт "Стары Ольса" з'яўляецца таксама аўтарам сярэднявечнага шоу

"Падарожжа ў мінулае". Шоу складаецца з фальклорных кампазіцый,

танцаў, абрадавага фальклору Паазер'я і Палесся, камернай музыкі і

рыцарскіх двубояў на розных відах клінковай зброі, на паходнях і з

элементамі акрабатыкі. У шоу, акрамя "Старога Ольсы", удзельнічаюць

гурт беларускай камернай музыкі 16-18 стагоддзяў "Контрданс"

(Баранавічы), музычны майстар і выканаўца Алесь Жура (Мазыр),

каскадзёрскі клуб "Студыя трукавых пастановак і сцэнічнага

фехтавання", вакальны гурт архаічнага беларускага спеву "Княжыч"

(Полацк).

BARC List NEWS