Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное

Общество


Пакуль нашая краіна павольна рухаецца з адных калядных сьвяткаваньняў у наступныя, Малады Фронт ужо актыўна распачаў працу. Цяпер вядзецца падрыхтоўка новае кампаніі пад назвай "Беларусь - у Эўропу". Маладафронтаўцы маюць на мэце папулярызаваць нацыянальную ідэю сярод моладзі, адказваючы гэткім чынам на пагрозу далучэньня Беларусі да Расеі.

Вулічны марафон "Беларусь - у Эўропу" станецца асноўным праектам Маладога Фронту цягам бліжэйшых месяцаў. Кампанія, са словаў лідэра гэтае арганізацыі Паўла Севярынца, будзе ісьці ад 14 лютага да 14 траўня суцэльным маладым фронтам з усходу на захад па ўсёй краіне.

П.С.: - Па больш чым ста гарадох Беларусі мы мяркуем праводзіць акцыі - дзе дробныя, лякальныя, дзе буйней, дзе цэлыя сэрыі акцыяў. І пасьля гэтых акцыяў - апытаньні моладзі, дзе яны хацелі б жыць: у Эўропе ці ў Расеі. Мэта гэткага марафону - давесьці, што беларуская моладзь жадае эўрапейскай пэрспэктывы, а не саюзу з Расеяй. Гэта асноўная мэта - зразумела. Ёсьць цэлы шэраг мэтаў спадарожных: мы мерымся "раскруціць" ідэі дэмакратыі, паказаць, што ёсьць сіла, якая супраціўляецца лукашэнкаўскай уладзе...

Спадар Севярынец лічыць, што гэтая доўгатэрміновая акцыя станецца годным адказам Маладога Фронту на пагрозу далучэньня Беларусі да Расеі, на магчымы рэфэрэндум пра аб'яднаньне, на распрацоўку т.зв. "канстытуцыйнага акту" ды выбары ў так званы "саюзны парлямэнт". Зь іншага боку - падкрэсьліў спадар Севярынец - вулічны марафон - гэта крок насустрач Эўропе пад час увядзеньня эўра.

Згодна з плянамі арганізатараў, марафон "Беларусь - у Эўропу" стартуе 14 лютага. Празь Менск кампанія пройдзе ў кульмінацыйныя кропкі - Дзень Волі 25 сакавіка й гэтак званы дзень аб'яднаньня Беларусі й Расеі 2 красавіка.

Малады Фронт мае намер прыцягнуць да ўдзелу ў кампаніі найшырэйшыя колы моладзі й разгарнуць інфармацыйную кампанію падтрымкі й салідарнасьці па ўсёй Эўропе - у першую чаргу, праз сваіх заходніх партнэраў: Эўрапейскіх Дэмакратычных Студэнтаў і Моладзь Эўрапейскай Народнай Партыі.

Такім чынам - перакананы Павал - Новы 2002-год для Маладога Фронту пачынаецца актыўна й з надзеяй на лепшае.

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя