Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З гэтай нагоды моладзевы рух супраціву "Зубр" і Аб'яднаная грамадзянская партыя ладзілі блізу дому, дзе некалі жыў Юры Захаранка, чарговы ланцуг неабыякавых людзей. За галоўную мэту акцыі арганізатары мелі прыцягнуць увагу грамадзтва да трагічнае беларускае зьявы - зьнікненьня грамадзкіх і палітычных дзеячоў.

Ланцуг неабыякавых людзей гэтым разам ладзіўся побач з унівэрсамам "Магілёўскі" - непадалёк ад яго жыў да трагічнага зьнікненьня генэрал, былы міністар абароны Юры Захаранка. "Зуброўцы", трымаючы ў зьмерзлых руках партрэты Захаранкі, ахвотна тлумачылі цікаўным, хто на партрэтах і чаму яны тут з гэтымі партрэтамі стаяць.

- Ён быў генэрал-маёрам, якога зьнішчылі па загадзе Лукашэнкі.

(Рэпліка): - О-ёй! Эта ж калі Лукашэнка давал такія указы некага убивать? Что вы тут делаете вообще?

- Мы готовы всегда постоять за свою свободу и свободу любого другого человека.

RR: - Колькі Вам гадоў?

- 16.

- Ён быў рэальнай альтэрнатывай Лукашэнку пад час выбараў, ён рэальна меў шанцы выйграць. І ўлада баялася гэтага, Лукашэнка баяўся. Таму яго й зьніклі.

Вэрсіі, што Захаранка нібыта ня зьнік, а зьехаў за мяжу, час ад часу краналіся суразмоўцы неабыякавых. І самі ж выказвалі недавер да гэтае афіцыйнае вэрсіі.

- Пропал же не только Захаренко. Помните: и журналист, и еще много. Но потом писали в газетах: мол, они живые, за границей…

RR: - А Вы верыце ў гэта?

- Ну, конечно, политика - это такое страшное дело, что вряд ли можно поверить в это.

- Мне страшно жаль Захаренку, страшно жаль его семью и вообще - очень больно за Беларусь. Жаль Беларусь.

- Я не знала его лично, хотя мы жили в одном дворе.

RR: - І як вы лічыце, які ягоны лёс?

- Які лёс... Бандитизм - одно слово. Разве можно, чтобы вот так, среди бела дня, в наше время люди просто так пропадали! Бандитизм!

- Говорили, что в Германии он. Будто бы ему в дверь звонили, а он двери не открыл - туфта это все! Туфта! Я поддерживаю этих молодых людей. Мы же живем в плену, в российском плену! Это банда коммунистов, самая настоящая бандитская банда.

На маё пытаньне пра галоўную мэту акцыі адзін зь лідэраў руху супраціву "Зубр" - Аляксандар Атрошчанкаў зазначыў: пад час вайны сфармаваўся ўстойлівы выраз: "загінуў за радзіму". А сёньня ўжо ёсьць падставы для выслоўя "яны зьніклі за Беларусь". І нельга грамадзтву забыцца на гэтыя трагедыі.

А.А.: - Ні нашыя арганізацыі: "Зубр", Аб'яднаная грамадзянская партыя, ні народ Беларусі не забудуцца пра гэтыя жахлівыя здарэньні. Мы будзем вартыя іх памяці. Людзі бачаць, што супраціў працягваецца. Што ёсьць тыя, хто гатовы змагацца.

Самай калярытнай удзельніцай акцыі падалася вельмі сталага веку жанчына з надзвычай гучным голасам, што абвесьціла сябе суседкаю зьніклага Юр'я Захаранкі. Пачаўшы з лаянкі ў бок удзельнікаў акцыі, кабета паступова дайшла да расчуленага расповяду пра свае перажываньні за спадара Захаранку й ягоных дачок.

- Нехарошая это самадзеятельнасьць. Он в Германии, на вулицы Дрезден. То есть в городе Дрезден. Надо только еще улицу спросить. У меня дочка в Вене. А ён быў мой сосед, дак я попросила дочку: "Выясни". Потому что очень за него переживала. И за дочек его - я его дочек знаю. И гадала о его судьбе, и плакала, и переживала. А дочка сказала: "Не плачь, мама, он живой, он в Германии". А гадала я на него: он живой. Я не на картах гадаю, а на святой воде. Я звонила в суд, говорила им. Они сказали: "Ну знаете, ну и ладно". Послали меня. А он в Германии.

RR: - А на Вашую думку, чаму ён там?

- А я знаю? Адкуль я знаю?

Тым часам як маладое пакаленьне разважала пра грамадзкую сьвядомасьць і абавязковую перамогу, нейкі маладжавы пэнсіянэр гаркотна выдыхнуў: "Ды што ад нас, ад беларусаў, чакаць..."

- Хорошие люди пропадают. Ну, што ж, ничего тут ня зробіш... Зацёрты беларус. Разве ён можа змагацца? Не-е-е...

"Толькі на іх нашая надзея, на маладых", - кіўнуўшы на гурт моладзі з партрэтамі Юр'я Захаранкі, падвынікаваў чалавек па дарозе ў год новы, 2002. У век новы.

Юлія Дранчук

Радыё Рацыя
,