1. Врач-инфекционист рассказал, чем отличается третья волна коронавируса и когда ждать пик заболеваемости
  2. В Минске появится еще одна служба каршеринга. И вот кто это будет
  3. От жены водителя Чижа до авторитета. Среди кредиторов «Трайпла» нашлись интересные персоны
  4. В Совбезе говорят о десятках военных учений у границ Беларуси. Разбираемся, в чем дело
  5. «Глубоко разочарован ее действиями». Глава федерации баскетбола прошелся по Снытиной
  6. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  7. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  8. «Это касается каждого». Врач — о симптомах и профилактике остеохондроза
  9. «Вы не понимаете, что у вас свобода». Семеро немцев хотят перебраться в Беларусь: тут нет локдауна
  10. Суд над участниками канала «Армия с народом» и волонтером Тихановской: одного из обвиняемых удалили с процесса
  11. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  12. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  13. «Гиря для важных государственных компаний». США возобновили санкции — каким будет эффект
  14. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  15. Для въехавшего в колонну силовиков водителя BMW прокурор запросил 12 лет колонии
  16. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  17. За сутки в стране 888 случаев COVID-19. Заразившихся на 146 человек больше, чем выздоровевших
  18. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  19. Многодетная семья всего за год переехала из «двушки» в свой дом. Вот их история и все расчеты
  20. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  21. «После первой операции Максим все время плакал». История Татьяны и ее сына, которому удлиняют ноги
  22. Водители никак не хотели уступить друг другу и устроили две аварии. Видео дорожного конфликта
  23. МИД о возобновлении санкций: Беларусь предпримет все усилия, чтобы защититься от деструктивных мер США
  24. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  25. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  26. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  27. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  28. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  29. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  30. Мингорсуд оставил в силе приговор Катерине Борисевич по делу о «ноль промилле» — 19 мая она должна выйти на свободу


У Клімавіцкім раёне разгарэўся буйны скандал, у эпіцэнтры якога аказаліся мясцовыя начальнікі: кіраўнік "вэртыкалі", дырэктар і галоўны інжынэр лікёра-гарэлачнага заводу. Супраць згаданых асобаў узбудзілі крымінальныя справы за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі й крадзёж.

Старшыня Клімавіцкага райвыканкаму Ўладзімер Канавалаў рыхтаваўся да сустрэчы Новага году загадзя. Па ўсім відаць, новагодняе сьвята "вэртыкальшчык" плянаваў сустрэць з размахам. Прынамсі, гарэлкай спадар Канавалаў запасаўся грунтоўна. Па зьвестках Рацыі, атрыманых у праваахоўных органах, старшыня райвыканкаму панадзіўся на Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод па дармавае "пітво". У кіраўніцтва прадпрыемства не ставала сьмеласьці адмовіць "вэртыкальшчыку". Ды й як жа было адмовіць раённаму "князьку", калі й сам дырэктар заводу, і галоўны інжынэр былі людзьмі не без грахоў і таксама нярэдка ласаваліся дармовай гарэлкай з роднага прадпрыемства.

Відавочна, спадар Канавалаў пра гэта ведаў і таму, не саромеючыся, пасылаў свайго асабістага кіроўцу па бясплатную прадукцыю на Клімавіцкі завод. Падчас аднаго з такіх "рэйдаў" кіроўцу й затрымалі міліцыянты. У службовай машыне спадара Канавалава было 5 скрынак гарэлкі. Як потым прызнаўся кіроўца, гарэлку ён вёз для свайго "шэфа". Больш за тое, хутка выявілася, што гэта быў не адзінкавы выпадак вывазу з заводу дармовае гарэлкі на выканкамаўскім аўтамабілі.

Незадоўга да гэтага спадару Канавалаву адгрузілі 12 скрынак гарэлкі. Адметна, што зазвычай выканкамаўскі аўтамабіль з крадзенай гарэлкай суправаджаў супрацоўнік мясцовай ДАІ, каб у дарозе нічога не здарылася з каштоўным грузам. Сьледчыя таксама не выключаюць таго, што частка гарэлкі ў суправаджэньні ДАІ вывозілася для продажу ў суседнюю Расею. Бо малаверагодна, каб старшыня райвыканкаму піў гарэлку цэлымі скрынкамі. Праўда, доказаў гэтай вэрсіі пакуль няма. Супраць Уладзімера Канавалава ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 210 Крымінальнага кодэксу. Сярод іншага яго вінавацяць у крадзяжы гарэлкі з Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводу шляхам злоўжываньня службовым становішчам. У крадзяжы гарэлкі падазраюцца таксама асабісты кіроўца спадара Канавалава, дырэктар і галоўны інжынэр прадпрыемства. І, па ўсім відаць, гэта яшчэ ня ўсе "героі" гарэлачнага скандалу ў Клімавіцкім раёне. Расьсьледаваньне крымінальнай справы толькі пачалося.

Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя
-40%
-5%
-11%
-10%
-21%
-10%
-30%
-23%
-20%
-10%
0073079