Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Аднак Вальтэр Швімэр нічога не сказаў пра ўступленьне Беларусі ў гэтую эўрапейскую арагнізацыю. У 2002 годзе плянуецца далучэньне да Рады Эўропы толькі Босьніі й Югаславіі.

У пасланьні з нагоды Новага году генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр выказаў спадзеў на "дэмакратычнае разьвіцьцё таксама ў Беларусі". "Каб дасягнуць аднаўленьня працэдуры ўступленьня, трэба было б зрабіць канкрэтныя крокі ў напрамку да эўрапейскіх стандартаў — такія, як паляпшэньне становішча з фундамэнтальнымі правамі й свабодамі, увядзеньне мараторыя на сьмяротныя пакараньні, усталяваньне незалежнага амбудзмэна", — зазначыў спадар Швімэр.

Паводле ягонага пасланьня, на пачатку 2002 году ў Раду Эўропы, мажліва, уступіць Босьнія й Герцагавіна. "З заяўкай на сяброўства ад Саюзнае Рэспублікі Югаславія мы знаходзімся на шляху да фармаваньня вялікае эўрапейскае сям'і, у якой больш як 800 мільёнаў чалавек будуць пад абаронай Эўрапейскае канвэнцыі правоў чалавека", — заявіў генэральны сакратар Рады Эўропы.

Юры Сьвірко, Менск