Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  2. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  3. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  4. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  5. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  6. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  7. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  8. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  9. Суды и проданная медаль Герасимени. Что происходит в стране 13 апреля
  10. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  11. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  12. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  13. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  14. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  15. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  16. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  17. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  18. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев. Он — подозреваемый по уголовной статье
  19. Россия отменила полеты в Турцию. Россияне полетят через нас? Снизятся цены? Спросили экспертов
  20. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  21. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  22. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  23. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  24. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  25. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  26. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  27. Минобороны заявило, что неизвестное воздушное судно нарушило белорусскую границу со стороны Польши
  28. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  29. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  30. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек


Юлія Рымашэўская,

Беларускія эколягі спадзяюцца, што патрабаваньні Эўропы вымусяць улады спыніць зьнішчэньне запаведнага лесу.

Белавеская пушча — найболей буйны астатак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які ў дагістарычныя часы рос на тэрыторыі Эўропы. У 1992 годзе рашэньнем ЮНЭСКА Дзяржаўны нацыянальны парк “Белавеская пушча” уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва. У 1993-м яму нададзены статус біясфэрнага запаведніка, а ў 1997-м ён узнагароджаны Дыплёмам Рады Эўропы. Але ці будзе працягнуты гэты Дыплём — пакуль пад пытаньнем. Беларускія эколягі спадзяюцца, што патрабаваньні Эўропы вымусяць улады спыніць зьнішчэньне запаведнага лесу.

“Мы рады пазнаёміць вас з усім, чым багатыя: звычаямі і традыцыямі, дзівоснай прыродай нацыянальнага парку, прыгажосьцю лясоў, рэк, палёў”, — такімі радкамі за подпісам генэральнага дырэктара “Нацыянальнага парку “Белавеская пушча” Мікалая Бамбізы сустракае наведнікаў вэб-сайт Пушчы.

Але, на думку колішняга супрацоўніка пушчы, кандыдата біялягічных навук Георгія Казулькі, гэта толькі словы. А на справе Белавеская пушча нішчыцца. Чарговы захад супраць запаведнасьці — пераўтварэньне ракі Лясная ў вадасховішча.Чарговы захад супраць запаведнасьці — пераўтварэньне ракі Лясная ў вадасховішча. На думку эколяга, гэта непазьбежна прывядзе лес да катастрофы:

“Павінна Акадэмія навук узгадняць гэткія пытаньні, павінна Рада навуковая вырашаць, абмяркоўваць. Гэтага ўсяго няма, вырашае пэрсанальна дырэктар парку. Поўнае парушэньне ўсяго, чаго толькі можна. Болей таго, гэтага пытаньня — паляпшэньня, зьменаў ракі Лясной, не існуе ў пляне кіраваньня, які распрацоўвае сам Нацыянальны парк”.

Сёлета ў траўні падчас пасяджэньня-абмеркаваньня пляну кіраваньня Белавескай пушчай супрацоўнікі аховы сілай вывелі Георгія Казульку з памяшканьня, спаслаўшыся на загад дырэктара. Як ідзе праца над плянам — грамадзкасьці не вядома. Аднак ад яго менавіта і залежыць, ці застанецца ў Пушчы ганаровы Дыплём Рады Эўропы — прэстыжнай узнагароды, якой адзначаюць посьпехі нацыянальных паркаў і запаведнікаў у ахове прыроды. Белавеская пушча атрымала дыплём у 1997 годзе за посьпехі ў захаваньні дзікай прыроды. У 2006-м Рада Эўропы вылучыла шэраг патрабаваньняў да нацыянальнага парку, без выкананьня якіх Дыплём Белавескай пушчы не працягнуць. Распавядае Георгій Казулька:

“Нічога яшчэ не адаслалі ў Раду Эўропы, і там гэтае пытаньне не разглядалася. Калі плян кіраваньня будзе накіраваны ў Раду, вось тады толькі эўрапейскія экспэрты афіцыйна прыедуць у Беларусь глядзець, што тут і як на самой справе”.

Наколькі грамадзкасьць зможа паўдзельнічаць у абмеркаваньні пляна кіраваньня Белавескай пушчай — пакуль невядома. Прынамсі, інфармацыяй афіцыйная пушча дзяліцца не сьпяшаецца. Гаворыць колішняя супрацоўніца Прыпяцкага запаведніку, біёляг Іна Зеніна:

Пакуль праект пляну кіраваньня Пушчай на абмеркаваньне грамадзкасьці Пакуль праект пляну кіраваньня Пушчай на абмеркаваньне грамадзкасьці не выстаўлялі.Была надрукавана толькі прэамбула. А што такое прэамбула — уступ на паўтары тысячы знакаў пра мэты і намеры — добрыя прыгожыя словы. І вось гэта давайце будзем абмяркоўваць”…

На думку Георгія Казулькі, перашкаджае шырокаму разгляду пытаньня разуменьне, як гэта мусіць быць:

Абяцаюць, што ў рэшце рэшт варыянт распрацаванага пляну будзе прадстаўлены грамадзкасьці — на сайце Пушчы і на маім сайце. Але адразу папярэджваюць, што часу на абмеркаваньне будзе вельмі мала — тыдзень толькі. Так што можна было б казаць, што не выконваюцца нейкія правілы грамадзкіх абмеркаваньняў, але дакладнага парадку нават няма. Няма парадку дзеяньняў, ніхто дакладна ня ведае, як гэта павінна рабіцца. Няма права грамадзкіх абмеркаваньняў. Ёсьць Орхуская канвэнцыя, там напісана — абмеркаваць, але не прапісаныя тэхнічныя асаблівасьці гэткага абмеркаваньня, якім чынам гэта мусіць выглядаць. Варта, мусіць, зноў пісаць у Раду Эўропы, каб яны адтуль настаялі на тым, каб працэдура абмеркаваньня з грамадзкасьцю была пэўнай”…

На думку Георгія Казулькі, прымаўка “рыба гніе з галавы” красамоўна ілюструе тое, што адбываецца ў Белавескай Пушчы:

Галоўнай праблемай пушчы на сёньня, як ні дзіўна гэта гучыць, ёсьць кіраўнік нацыянальнага парку. Цяпер, калі зьмяніўся кіраўнік Упраўленьня справамі прэзыдэнта, пачала мяняцца сытуацыя ў лепшы бок. Нават лісты, якімі яны адказваюць на мае запыты, зьмяніліся — яны іншага сэнсу, іншага кірунку. А на месцы нічога вырашыць нельга, таму што адзін чалавек робіць тут усю гэтую кашу. Гэта той выпадак, калі нельга прыменшыць ролю пэрсоны ў гісторыі. Я перакананы, што калі б цяпер адбыліся ў Пушчы кадравыя зьмены, усё б наладзілася”…

На думку Іны Зенінай вельмі важны ўнёсак у працу над праектам кіраваньня пушчай маглі б зрабіць навукоўцы, эколягі. Бо для ўсіх павінна быць агульнай мэтай адпаведнасьць Пушчы дыплёму Рады Эўропы. Але ўзяць удзел у гэтым абмеркаваньні — не атрымліваецца:

Асабіста накіравала ліст дырэктару Белавескай пушчы з просьбай запрасіць на сустрэчу экспэртаў, калі яна адбудзецца. Адказу не атрымала і, мяркую, магчыма і не атрымаю. Аналягічны ліст накіравала ў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта — адказу таксама няма. Так што цяжка ў гэтым сэнсе”…

Лёс найстаражытнейшага лесу Эўропы неабыякавы для шматлікіх эўрапэйскіх арганізацыяў. Зусім нядаўна ў Беларусь прыяжджалі прадстаўнікі ЮНЭСКА, — расказвае намесьніца міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Галіна Ваўчуга:

“Экспэрты зьбіраліся, разглядалі пытаньне аб уключэньні Белавескай пушчы ў сьпіс ЮНЭСКО”…
-99%
-7%
-10%
-50%
-40%
-5%
-50%
-15%
-35%
-10%