Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


У заяве адзначаецца, што дзесяць гадоў – гэта відавочная нагода для падсумаваньня некаторых вынікаў разьвіцьця дачыненьняў паміж дзвюма краінамі і разважаньняў пра іх далейшую пэрспэктыву.

МЗС падкрэсьлівае, што "гэта тычыцца адносінаў Беларусі з краінай, якая шмат у чым вызначае лёс сучаснага сьвету, краінай, якая адной зь першых усталявала з Рэспублікай Беларусь поўнамаштабныя міждзяржаўныя адносіны".

Міністэрства замежных справаў Беларусі зазначае, што гісторыя беларуска-амерыканскіх адносінаў у апошнія дзесяць гадоў не была простай, цытую: "Адметна станоўчыя ў сваім пачатку дачыненьні паміж нашымі краінамі з цягам часу пагоршыліся, а палітычныя кантакты наогул апынуліся ў стане замарожанасьці".

Сёньняшняя заява Міністэрства замежных справаў заканчваецца гэтак: "Рэспубліка Беларусь гатовая прайсьці сваю палову шляху да пабудовы адносінаў з ЗША, заснаваных на адказнасьці, ўзаемнай павазе, адчуваньні супольнай адказнасьці за міжнародную бясьпеку і разуменьні ўзаемных выгодаў ад канструктыўных партнэрскіх адносінаў паміж дзьвюма краінамі".

Тым часам 4 сьнежня ў Бухарэсьце на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў сяброў АБСЭ дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл зрабіў наступную заяву адносна Беларусі.

(Колін Паўэл: ) "Нягледзячы на гераічныя высілкі АБСЭ начале з амбасадарам Вікам, кіраўніком місіі АБСЭ ў Беларусі, прэзыдэнцкая выбары ў Беларусі не адпявадалі міжнародным стандартам. Урад Беларусі праігнараваў рэкамэндацыі АБСЭ датычна ўмоваў, якія павінны быць выкананы, каб выбары былі свабоднымі і справядлівымі. Вельмі шкада, урад Беларусі працягвае дзейнічаць так, што у выніку Беларусь застаецца па-за межамі агульнаэўрапейскага палітычнага жыцьця… Мы будзем працягваць нашу работу з краінамі сябрамі АБСЭ, каб падтрымаць разьвіцьцё сапраўдных дэмакратычных інстытутаў і моцнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі".